Конкурс па беларускай мове "Буслік-2009"
адбудзецца 19 лютага 2009 года


Вучні, жадаючыя прыняць удзел у конкурсе, могуць звярнуцца да сваіх настаўнікаў
да 19 студзеня 2009 года

Заяўкі ад раёнаў (гарадоў) прымаюцца рэспубліканскім аргкамітэтам
да 22 студзеня 2009 года

Настаўнікі, жадаючыя арганізаваць сваіх вучняў у конкурс упершыню, могуць атрымаць неабходныя звесткі ў аргкамітэце свайго раёна (города) ці ў Рэспубліканскім аргкамітэце. Адрасы і тэлефоны Рэспубліканскага аргкамітэта прыведзены ў раздзеле СУВЯЗЬ З АРГКАМІТЭТАМ. Ніжэй прыведзены кароткія звесткі і гісторыя конкурсу.


КАРОТКІЯ ЗВЕСТКІ І АСНОЎНЫЯ ПРАВІЛЫ
КОНКУРСУ "БУСЛІК".

Конкурс "Буслік" праводзіцца з мэтай развіцця і падтрымкі цікавасці школьнікаў да вывучэння беларускай мовы і мовазнаўства як навукі.

Конкурс узнік па ініцыятыве настаўнікаў беларускай мовы і праводзіцца па правілах усім вядомага міжнароднага матэматычнага конкурсу "Кенгуру". Конкурс арганізуецца Беларускай асацыяцыяй "Конкурс" сумесна з Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У адрозненне ад алімпіяд удзельнікамі конкурсу "Буслік" могуць быць усе жадаючыя. Конкурс не прадугледжвае папярэдняга адбору і наступнага выключэння ўдзельнікаў.

Конкурс праводзіцца ў школах, ліцэях, гімназіях, дзе навучаюцца ўдзельнікі, у адзін і той жа дзень, у адзін і той жа час. Работа непасрэдна над заданнем працягваецца роўна 1 гадзіну 15 хвілін. У час выканання задання ўдзельнікам забараняецца карыстацца даведачнай літаратурай, падручнікамі, канспектамі і г.д. Кожны ўдзельнік выконвае заданне самастойна і сумленна.

Удзельнікам конкурсу прапануецца заданне з 30 пытанняў. Кожнае пытанне ўтрымлівае 5 варыянтаў адказу, сярод якіх толькі адзін правільны.

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў.

За кожны правільны адказ (у залежнасці ад складанасці пытання) удзельніку залічваецца 3, 4 ці 5 балаў. Няправільны адказ ацэньваецца чвэрцю балаў, прадугледжаных за дадзенае пытанне, і залічваецца са знакам "-" (мінус). Але калі ўдзельнік не дасць адказу, то захавае набраныя раней балы. Складанасць кожнага пытання вызначаецца колькасцю ўдзельнікаў, якія правільна. адказалі на яго. Пераможцы конкурсу вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў.

Максімальная колькасць балаў, якую можа набраць удзельнік, - 150.

У конкурсе няма прайграўшых. Незалежна ад выніку, кожны ўдзельнік атрымлівае прыз "для ўсіх". Прадугледжваецца дадатковае ўзнагароджванне ўдзельнікаў, якія паказалі лепшыя вынікі ў сваіх раёнах (гарадах), абласцях, сярод усіх удзельнікаў конкурсу.

Выніковыя пратаколы і прызы ўручаюцца ўдзельнікам конкурсу раённымі (гарадскімі) і школьнымі аргкамітэтамі праз 2-3 месяцы пасля даты правядзення конкурсу.

Вынікі камандных выступленняў класаў, школ, раёнаў і абласцей не падводзяцца.

Конкурс платны. Удзельнікі конкурсу ўносяць арганізацыйныя ўзносы, якія выкарыстоўваюцца на правядзенне конкурсу і заахвочванне ўдзельнікаў і арганізатараў.