ЗАДАНИЕ 1У якім імені "схавалася" назва вязкага асадку мінеральных і арганічных рэчываў на дне вадаёмаў? 1) Цімафей; 2) Лілія; 3) Мітрафан; 4) Кацярына. |
ЗАДАНИЕ 2Як правільна напісаць у словазлучэнні прыметнік, утвораны ад назоўніка вавёрка? 1) вавёркава схованка; 2) вавёрчына схованка; 3) вавёркіна схованка. |
ЗАДАНИЕ 3Падбярыце з прапанаваных слоў сінонім(-мы) да назоўніка фальш:
1) падман 2) ашуканства 3) падробка |
ЗАДАНИЕ 4Выберыце з дадзеных правільна запісаныя словы: 1) окны; 2) вокаць; 3) наодшыбе; 4) водум; 5) орыва. |
ЗАДАНИЕ 5Якія словы з дадзеных правільна падзелены на марфемы? 1) гаспадар-ч-ы; 2) на-пам-ін; 3) пра-цаў-нік; 4) паводз-ін-ы; 5) пра-баб-к-а. |
ЗАДАНИЕ 6Выберыце пары слоў, у якіх націск дапамагае адрозніць іх значэнне:
1) стала – стала
2) туга – туга
3) выразаць – выразаць
4) прызнаюся – прызнаюся |
ЗАДАНИЕ 7Вучні вызначалі гукі, якія не вымаўляюцца ў канцы слоў. Ігнат прапанаваў [ф], [п], [х]. Змітрок – [в], [б], [г]. Пятрусь – [п], [в], [г].
Хто з вучняў адказаў правільна? |
ЗАДАНИЕ 8Дадзены назоўнікі: 1) карэн..чык; 2) рэдз..ка; 3) ціш..; 4) чац..вёрка; 5) дз..веры. Вызначце толькі тыя словы, у якіх на месцы пропуску неабходна напісаць літару ь |
ЗАДАНИЕ 9Вызначце толькі дзеясловы абвеснага ладу:
1) прабачыла 2) прабачу 3) прабач 4) прабачыла б |
ЗАДАНИЕ 10Вызначце з прапанаваных толькі назоўнікі мужчынскага роду:
1) жаль 2) фальш 3) немач 4) продаж 5) гар |
|