Выполнение задания     "Буслік-2016" (5-6 класс)

1

Прачытайце ўважліва вершаваныя радкі Н. Гілевіча. Колькі дзеясловаў ужыта ў творы?

З выраю далёкага

Птушкі прыляталі –

Гагаталі, ёкалі,

Шчоўкалі, свісталі.

Засялялі домікі,

Майстравалі гнёзды.

Слухалі садоўнікі

Іх канцэрт узнёслы.

A) 5       Б) 6       В) 7       Г) 8       Д) 9

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

2

Знайдзіце “лішняе” слова ў радзе:

нядзеля, панядзелак, красавік, серада.

A) няма “лішняга” слова

Б) нядзеля

В) панядзелак

Г) красавік

Д) серада

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

3

Колькі назоўнікаў у форме адзіночнага ліку ўжыта ў вершаваных радках В. Гардзея?

Срэбрам ранішніх рос,

Зорнай яснасцю ночы

І пяшчотай бяроз

Твае свецяцца вочы.

A) 2       Б) 3       В) 4       Г) 5       Д) 6

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

4

Колькі беларускіх назваў месяцаў маюць на канцы мяккі знак?

A) 4       Б) 6       В) 8       Г) 10       Д) 12

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

5

Выберыце з дадзеных прыкладаў толькі назвы абутку.

1) штаны       2) чаравікі       3) тапкі       4) спадніца       5) шлёпанцы       6) шкарпэткі

A) усе прыклады

Б) 1, 3, 4

В) 2, 3, 5

Г) 3, 5, 6

Д) 5, 6

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

6

У якім(-іх) з дадзеных слове(-ах) “схаваліся” тры жаночыя імені?

1) вольха       2) цагліна       3) раўніна

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 2

Д) 3

Заўвага:

З-за некарэктнай умовы задання пытанне не ацэньвалася.

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

7

Якія словы з дадзеных ўжываюцца ў адзіночным і множным ліках?

1) вядро       2) сядло       3) вясло       4) верацяно

A) усе словы

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

8

Вызначце, якое слова не з’яўляецца садавінай:

сліва, чарэшня, яблык, цыбуля.

A) няма патрэбнага варыянта

Б) сліва

В) чарэшня

Г) яблык

Д) цыбуля

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

9

Якога слова не хапае на месцы пропуску ў вершаваных радках С. Шушкевіча?

Цацак з тысячу на …

Нам развесіў чараўнік.

Палыхаюцца іголкі

У дзіўным казачным агні.

A) сасну       Б) елку       В) ёлку       Г) гірлянду       Д) акно

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

10

Выберыце з дадзеных словы, у якіх на месцы пропуску трэба напісаць літару ш.

1) сце..камі       2) даро..камі       3) но..камі       4) узме..камі       5) усме..камі

A) усе прыклады

Б) толькі прыклад 5

В) 1, 2, 4

Г) 2, 3

Д) 4, 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

11

Які адпаведнік у рускай мове мае назоўнік канюшына?

A) лошадь       Б) конюшня       В) клевер       Г) сарай       Д) телега

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

12

У якім парадку неабходна размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст?

1. Сонейка ж усміхнулася, выглянула з-за воблака, абагрэла зямлю і замёрзлага вандроўніка.

2. Пачаў Вецер дзьмуць, колькі было моцы.

3. Ён падбадзёрыўся, зняў сваю накідку, прывязаў да сядла і паехаў далей.

4. Аднойчы Сонца і Вецер заспрачаліся, хто з іх мацнейшы.

5. Але чым болей стараўся, тым мацней закутваўся вандроўнік у сваю накідку.

6. Нарэшце вырашылі памерацца сілай з вандроўнікам, які ехаў вярхом на кані.

A) 1, 3, 6, 4, 2, 5

Б) 2, 4, 5, 3, 6, 1

В) 3, 1, 5, 6, 4, 2

Г) 4, 6, 2, 5, 1, 3

Д) 5, 2, 4, 1, 3, 6

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

13

Якія словы з дадзеных аднакаранёвыя?

1) камар – камень

2) камень – комін

3) камень – каменны

4) камар – камарыны

A) 1, 2

Б) 1, 4

В) 2, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

14

Дадзены назоўнікі:

1) гурба       2) дарога       3) елка       4) казка       5) іголка

Размясціце словы ў алфавітным парадку.

A) 1, 3, 2, 4, 5

Б) 1, 4, 3, 5, 2

В) 1, 2, 3, 5, 4

Г) 2, 1, 4, 5, 3

Д) 3, 5, 4, 2, 1

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

15

Адгадайце народную загадку, слова-адгадка якой “схавалася” ў пераблытаных літарах.

Мяне з дрэва наламалі, потым лыкам абвязалі, але я не сумую, а па хаце ўсё танцую.

A) і, е, н, в, к

Б) о, д, я, р, в

В) а, г, а, к, р, а, ч

Г) а, ч, б, о, к

Д) а, у, т, б, р

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

16

Якія галосныя напішаце пасля літары т?

1) а       2) я       3) о       4) ё       5) ы       6) і       7) у       8) ю

Выберыце патрэбныя варыянты.

A) усе варыянты

Б) усе варыянты, акрамя 1

В) 1, 3, 5, 7

Г) 2, 4, 6, 8

Д) 3, 5, 6

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

17

Якія словы з дадзеных напісаны правільна?

1) веце       2) лісце       3) узлесе       4) трысцё

A) усе прыклады

Б) няма правільных варыянтаў

В) 1, 2, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

18

Выберыце з прапанаваных прыкладаў віды маўленчай дзейнасці:

1) аўдзіраванне       2) гаварэнне       3) чытанне

A) усе прыклады

Б) усе прыклады, акрамя 1

В) няма патрэбных варыянтаў

Г) 1, 2

Д) 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

19

Назоўнікі могуць абазначаць:

1) назвы асоб

2) назвы жывых істот

3) назвы прадметаў

4) назвы з’яў прыроды

5) апрадмечаныя якасці

6) дзеянні і стан

Выберыце з прапанаваных патрэбныя варыянты.

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 2, 3

Г) 1, 2, 3, 4

Д) 5, 6

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

20

Які дзеяслоў з дадзеных мае значэнне ‘раскалоць, раздзяліць на часткі, шчапаючы’?

1) расчапіць       2) расшчапіць       3) расшчаміць

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1

Г) 2

Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

21

Закончыце народныя выслоўі па пачатку:

1) Што ні край, то …

2) Куды ні кінь, …

3) Колькі ваду ні гатуй, усё …

4) Што не чуеш, тое …

а) вокам бачыш       б) вада будзе       в) не наносіш       г) усюды клін       д) свой звычай

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-д

Б) 1-б, 2-в, 3-д, 4-г

В) 1-г, 2-а, 3-г, 4-в

Г) 1-в, 2-д, 3-а, 4-б

Д) 1-д, 2-г, 3-б, 4-а

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

22

Лён – каштоўная расліна, да якой з павагай адносіліся ва ўсе часы. А дзе ўзнікла першае адзенне з ільняных тканін?

A) у Старажытным Егіпце

Б) у Месапатаміі

В) у Індыі

Г) у Кітаі

Д) у Заходняй Еўропе

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

23

Выберыце з прапанаваных правільна напісаныя словы:

1) рассадзіць       2) расада       3) расселіна       4) расол

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

24

У народзе здаўна існуе прыкмета:

Першы трывалы снег выпадае … .

A) раніцай       Б) днём       В) надвячоркам       Г) вечарам       Д) ноччу

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

25

Дадзены прыметнікі гаспадарлівы, гаспадарны, гаспадарчы, гаспадарскі. Якое слова мае значэнне ‘заснаваны на правільным вядзенні гаспадаркі’?

A) усе словы       Б) гаспадарлівы       В) гаспадарны       Г) гаспадарчы       Д) гаспадарскі

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

26

У вершаванай загадцы С. Шах схавалася незвычайнае слова-амонім:

Вам даю адну хвіліну,

Бо сказаць даволі лёгка:

Што за тоўстая тканіна –

І для тэнісу пляцоўка?

A) грыф       Б) корт       В) кардон       Г) аркуш       Д) стадыён

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

27

Пераблыталіся літары слова, якога не хапае ў вершаваных радках Р. Барадуліна. Знайдзіце правільны адказ.

Студзень студзіць рунь густую.

Люты злосны, ён лютуе.

Сок пускае … –

Да салодкага прывык.

A) к, а, і, а, к, с, в

Б) а, с, а, в, к, і, к, р

В) р, е, э, ь, в, н, ч

Г) е, і, н, п, л, ь

Д) н, ь, е, в, н, і, ж

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

28

Выберыце з дадзеных назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку:

1) сені       2) абдымкі       3) дзверы

A) усе словы

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

29

Які адпаведнік у беларускай мове мае руская назва расліны зверобой?

A) першацвет       Б) кураслеп       В) святаяннік       Г) наперстаўка       Д) тлушчанка

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

30

Як даўней называлі чайнік для заваркі чаю?

A) імбрычак       Б) імасць       В) зэдаль       Г) засланка       Д) гушча

А)         Б)         В)         Г)         Д)