Пачалася дастаўка друкаваных варыянтаў выніковых пратаколаў і прызоў удзельнікам конкурсу «Буслік-2019» па адрасах, названым раённымі арганізатарамі конкурсу. |
Усе ўдзельнікі гульні-конкурсу па беларускай мове і літаратуры «Буслік-2019» атрымліваюць "прыз для ўсіх", які ўключае пасведчанне ўдзельніка, ручку з памятным надпісам і "Літаратурна-мастацкі каляндар для школьнікаў: 2019-2020 навучальны год". Выданне змяшчае ілюстрацыі работ вядомых беларускіх мастакоў, якія размешчаны ў Расонскай акварэльнай галерыі, а таксама кароткія звесткі аб вядомых беларускіх пісьменніках.
20% удзельнікаў, якія паказалі лепшыя вынікі ва ўстановах адукацыі, атрымліваюць у якасці дадатковага прыза сувенірны медаль і адну з кніг:
✦ «Гульня-конкурс па беларускай мове і літаратуры “Буслік”: заданні і адказы. 2004–2018 гг. 3-8 класы» для ўдзельнікаў, вучняў 2-6 класаў.
✦ «Гульня-конкурс па беларускай мове і літаратуры “Буслік”: заданні і адказы. 2004–2018 гг. 7-11 класы» для ўдзельнікаў, вучняў 7-11 класаў.
У кнігах змешчаны заданні і адказы да іх гульняў-конкурсаў “Буслік”, якія праводзіліся ў 2004–2018 гадах. Заданні накіраваны на развіццё ў вучняў цікавасці да вывучэння беларускай мовы і літаратуры.
Прадугледжана таксама заахвочванне арганізатараў конкурсаў.
Віншуем усіх удзельнікаў і прызёраў конкурсу! Выказваем падзяку за працу і ўвагу да сваіх вучняў ўсім настаўнікам і арганізатарам.
Жадаем усім аптымізму, добрага настрою, прыемнага летняга адпачынку!