Пачынаецца дастаўка прызоў за ўдзел у гульні-конкурсе "Буслік-2022" і друкаваных выніковых пратаколаў у раённыя (гарадскія) аргкамітэты конкурсу. |
Усе ўдзельнікі гульні-конкурсу па беларускай мове і літаратуры «Буслік-2022» атрымліваюць "прыз для ўсіх", які ўключае пасведчанне ўдзельніка, ручку з эмблемай конкурсу і адну з брашур:
✦ «Жывое слова» для ўдзельнікаў, якія навучаліся ў 2-4 класах. Зборнік змяшчае матэрыялы для чытання, трэніроўкі правільнага вымаўлення, развіцця лагічнага і творчага мыслення: вершы, скорагаворкі, загадкі.
✦ «Літаратура ў пытаннях і адказах для 6–8 класаў» для ўдзельнікаў, якія навучаліся ў 5-7 класах. Кнігу складаюць літаратурныя віктарыны. Яны прысвечаны пэўным раздзелам, якія вывучаюцца ў 6-8 класах, і асобным аўтарам і іх творам. Віктарыны змяшчаюць пытанні і па тэорыі літаратуры.
✦ «Літаратура ў пытаннях і адказах для 9–11 класаў» для ўдзельнікаў, якія навучаліся ў 8-11 класах. Кнігу складаюць літаратурныя віктарыны, якія прысвечаны асноўным перыядам развіцця нацыянальнай літаратуры, жыццёваму і творчаму шляху пісьменнікаў.
20% удзельнікаў, якія паказалі лепшыя вынікі ва ўстановах адукацыі, атрымліваюць у якасці дадатковага прыза "за высокі вынік" сувенірны медаль і адну з кніг:
✦ «Дзівы розныя на свеце... : Загадкі» для ўдзельнікаў, якія навучаліся ў 2-4 класах. Тэксты змешчаных у кнізе загадак падаюцца па пэўных тэмах, якія дазваляюць пашырыць кругагляд, паглыбіць і замацаваць набытыя на ўроках веды. Ілюстрацыйны матэрыял дапаўняе адказы, пашырае мастацкую фантазію.
✦ «Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў для школьнікаў» для ўдзельнікаў, якія навучаліся ў 5-11 класах. Слоўнік уключае найбольш ужывальныя літаратуразнаўчыя тэрміны і паняцці, з якімі вучні сустракаюцца ў працэсе вывучэння літаратуры ў сярэдніх і старэйшых класах.
Дадзеныя кнігі таксама атрымаюць арганізатары конкурсу ва ўстановах адукацыі і ў раёнах (гарадах). Выказваем падзяку за працу і супрацоўніцтва ўсім настаўнікам і арганізатарам.
Жадаем усім здароўя, аптымізму, добрага настрою, высокіх дасягненняў у вучобе і творчасці.