Лёля Багдановіч
Кніга твораў Лёлі Багдановіч – гэта шчырая і хвалюючая размова з сучаснікам. Вершы паэткі кранаюць сваёй адкрытасцю, спавядальнасцю і цеплынёй, дапамагаюць выхоўваць у чытача пачуцці дабрыні і спагады, любоў да Радзімы і роднай мовы.
Кніга вершаў прызначаецца пераможцам гульні-конкурсу школьнікаў па беларускай мове і літаратуры «Буслік-2013», а таксама ўсім, хто цікавіцца беларускай паэзіяй. У творах выкарыстаны дыялектныя словы.