В.В. Кажура
У кнізе расказваецца пра сучасны беларускі алфавіт. Прасочваецца гісторыя з’яўлення кожнай літары, падаецца як тэарэтычны, так і практычны матэрыял на засваенне навыкаў дакладнага і правільнага ўжывання адпаведнай літары. Каб паказаць лексічнае багацце сучаснай беларускай мовы падаецца колькасць слоў на пэўную літару. Змешчаны таксама займальны матэрыял: гульні, загадкі, цікавая і пазнавальная інфармацыя, звязаная з пэўнай літарай.
Азбукоўнік адрасуецца дзецям сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, але таксама можа быць карысным і бацькам.