17 лютага 2022
Заданне для 5-6 класаў
Удзельнік: Курдзесава Лiзавета, Дзешчанская СШ, Уздзенскі раён
На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў
Які вядомы мастак слова на фотаздымку?
A) Янка Купала
Б) Якуб Колас
В) Максім Багдановіч
Г) Уладзімір Дубоўка
Д) Міхась Лынькоў
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 30 + 3 = 33
Выраз “Прывітанне!” выкарыстоўваюць у сітуацыі … .
A) сустрэчы
Б) развітання
В) завяршэння справы
Г) вырашэння складанага пытання
Д) пажадання поспехаў у справе
Правільны адказ: А
Адказ удзельніка: А
Прамежкавы вынік: 33 + 3 = 36
Закончыце народнае выслоўе: Ручай поіць раку, рака поіць … .
A) усіх Б) луг В) лес Г) птушак Д) мора
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 36 - 1 = 35
Дадзены назоўнікі:
1) баршчэўнік 2) дрыгва 3) паганка 4) амялушка
Падбярыце адпаведнікі ў рускай мове:
а) чомга б) свиристель в) трясина г) борщевик
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г
Б) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в
В) 1-в, 2-г, 3-б, 4-а
Г) 1-г, 2-в, 3-а, 4-б
Д) 1-г, 2-б, 3-в, 4-а
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: няма адказу
Прамежкавы вынік: 35
Якое слова мае значэнне ‘тлушч з насення раслін’?
A) клей Б) алей В) сіроп Г) маянэз Д) воцат
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 35 - 1 = 34
У якіх словах з прапанаваных на месцы пропуску напішаце раздзяляльны мяккі знак (ь)?
1) раз..езд 2) здол..ны 3) мадэл..ер 4) лос.. 5) брыл..янт
A) ва ўсіх словах
Б) няма патрэбных слоў
В) у 1, 3
Г) у 2, 4
Д) у 3, 5
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 34 - 1 = 33
Прачытайце ўважліва назвы беларускіх рэк:
1) Нёман 2) Свіслач 3) Дзвіна 4) Волма.
У якім слове “схавалася” яшчэ адна назва беларускай ракі, выток якой знаходзіцца каля вёскі Глушынцы ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці (склады і літары не перастаўляць)?
A) няма патрэбнай назвы
Б) у 1
В) у 2
Г) у 3
Д) у 4
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: няма адказу
Прамежкавы вынік: 33
Спрадвеку гэта дрэва лічыцца ў народзе сімвалам жыватворнай сілы. Яго галінкі асвячалі падчас Вербнай нядзелі ў царкве, сімвалічна “білі” ўсіх членаў сям’і, захоўвалі ў доме на працягу ўсяго года. Лічылася, што так можна абараніцца ад усяго дрэннага і быць здаровым. Як называецца гэта дрэва?
A) асіна Б) бяроза В) ліпа Г) вярба Д) дуб
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: няма адказу
Прамежкавы вынік: 33
Якія назоўнікі з дадзеных адносяцца да І скланення?
1) поле 2) сцяна 3) подпіс 4) вышыня 5) радасць
A) усе назоўнікі
Б) няма патрэбных назоўнікаў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 33 - 0.75 = 32.25
А летнім днём блакіт нябёс бясконцы
І воблакі – мелодыя без слоў.
Прачытайце вершаваныя радкі П. Панчанкі. Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова?
A) дзейнікам Б) выказнікам В) дапаўненнем Г) азначэннем Д) акалічнасцю
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 32.25 + 4 = 36.25
Дадзены сказ:
Дзед сказаў, што сухое сена добра было б закінуць адразу на вышкі.
Які адпаведнік у рускай мове мае падкрэсленае ў сказе слова?
A) погреб Б) чердак В) укрытие Г) шалаш Д) веранда
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: няма адказу
Прамежкавы вынік: 36.25
Якое значэнне адпавядае народнаму выслоўю біць у хамут?
A) ‘драмаць’
Б) ‘гучна спяваць’
В) ‘прыезд дадому’
Г) ‘празмерна хваліцца чым-небудзь’
Д) ‘упарціцца, рашуча не пагаджацца’
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: няма адказу
Прамежкавы вынік: 36.25
Такая ціш! Чуваць здаля
Звон ад вядра і рып марозны
Бацькоўскай студні жураўля.
Колькі [ц’] у словах вершаваных радкоў М. Стральцова?
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 36.25 - 0.75 = 35.5
У якіх словах з прапанаваных на месцы пропуску напішаце літару а?
1) д..мафон 2) дальн..мерны 3) д..літкатны 4) д..лмацінец
A) ва ўсіх словах
Б) няма патрэбных слоў
В) у 1, 2
Г) у 2, 3
Д) у 3, 4
Правільны адказ: А
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 35.5 - 1.25 = 34.25
Старажытнае народнае паданне аб легендарных героях, багах, аб паходжанні свету і розных з’яў прыроды называецца … .
A) міф Б) аповесць В) п’еса Г) апавяданне Д) эсэ
Правільны адказ: А
Адказ удзельніка: няма адказу
Прамежкавы вынік: 34.25
Званочкі не тапчы над роснай сцежкай!
Не рві маю шыпшыну, не ламай!
І санцацвет аранжавай усмешкай
Азорыць наш бясконца мілы край.
Колькі назоўнікаў з [ш] у вершаваных радках В. Гардзея?
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 34.25 - 1.25 = 33
У якіх словах з дадзеных [в] прыстаўны?
1) вобраз 2) вольха 3) волас 4) вада
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) у 1, 2
Г) у 2, 3
Д) у 3, 4
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: няма адказу
Прамежкавы вынік: 33
Мінаюць зімы, дні і вёсны,
Час тчэ жыцця прыгожа кросны…
А мы жывём у Беларусі,
Дзе, як анёл, лятае Бусел.
Прачытайце вершаваныя радкі І. Савіцкага. Колькі ўсяго [у] у словах вершаваных радкоў?
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 33 - 1.25 = 31.75
Дадзены прыклады:
1) лі́па 2) са́ні 3) ра́ма 4) рака́
Памяняйце месцамі ў словах толькі зычныя літары (націск у словах можа змяніцца). У якім(-іх) прыкладзе(-ах) атрымаецца назоўнік і дзеяслоў?
A) ва ўсіх прыкладах
Б) у 1, 2
В) у 2, 3
Г) у 3
Д) у 4
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: няма адказу
Прамежкавы вынік: 31.75
Поплаў – гэта … .
A) выдатны плывец
Б) рачная трава
В) тканы выраб
Г) луг у пойме ракі
Д) корм для рыбы
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 31.75 + 5 = 36.75
Паўлінка павінна была запісаць назоўнікі спектакль, ансамбль, фестываль у форме множнага ліку роднага склону. Які(-ія) назоўнік(-і) дзяўчынка напісала правільна?
1) спектаклей 2) ансамблей 3) фестываляў
A) усе назоўнікі
Б) няма такіх назоўнікаў
В) 1, 2
Г) 2
Д) 3
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 36.75 + 4 = 40.75
Прататыпам галоўнага героя якога твора Якуба Коласа быў яго малодшы сын?
A) “Новая зямля”
Б) “Сымон-музыка”
В) “Міхасёвы прыгоды”
Г) “Рыбакова хата”
Д) “Рак-вусач”
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: няма адказу
Прамежкавы вынік: 40.75
Сок з выціснутага вінаграду называецца … .
A) мякіш Б) мязга В) адвар Г) сусла Д) апад
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 40.75 + 5 = 45.75
Як сказаць адным словам?
1) аднаго колеру
2) выданне ў адным томе
3) палавіна стагоддзя
4) фігура з пяццю гранямі
Выберыце правільныя варыянты:
а) аднакаляровы
б) адзінакаляровы
в) аднатомнае выданне
г) адзінатомнае выданне
д) паўстагоддзя
е) полстагоддзя
ё) пяцігранны
ж) пяццігранны
A) 1-а, 2-в, 3-д, 4-ё
Б) 1-а, 2г, 3-е, 4-ё
В) 1-а, 2-в, 3-е, 4-ж
Г) 1-б, 2-г, 3-е, 4-ж
Д) 1-б, 2-в, 3-д, 4-ё
Правільны адказ: А
Адказ удзельніка: А
Прамежкавы вынік: 45.75 + 4 = 49.75
У Савосева суседа
Быў пярэсценькі … .
Выхаванец Паўла-дзеда,
Такі слаўны пестунок!
Прачытайце ўважліва радкі з твора Якуба Коласа “Савось-распуснік”. Хто быў выхаванцам Паўла-дзеда? Якое слова прапушчана?
A) папугай Б) сабачка В) каток Г) шпачок Д) гусачок
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: Г
Прамежкавы вынік: 49.75 - 1.25 = 48.5
Васіль прапанаваў сябрам пагуляць у гульню: са слоў скласці народныя выразы. У сяброў атрымалася:
1) На зімні стол жнівень рыхтуе ….
2) Жнівень варыць, а … да стала падае.
3) Каса любіць брусок і … кусок.
4) У чэрвені першую ягаду ў … кладуць, а другую – дамоў нясуць.
Якіх слоў сябры не змаглі падабраць?
а) верасень б) рот в) кош г) чэрвень д) сала е) абрус ё) разнасол ж) жалеза з) сноп
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г
Б) 1-д, 2-е, 3-ё, 4-ж
В) 1-з, 2-е, 3-ж, 4-в
Г) 1-ё, 2-а, 3-д, 4-б
Д) 1-з, 2-в, 3-ё, 4-е
Правільны адказ: Г
Адказ удзельніка: няма адказу
Прамежкавы вынік: 48.5
Высушаная і змельчаная скурка пладоў цытрусавых называецца … .
A) цукар Б) цэдра В) карыца Г) ванілін Д) перац
Правільны адказ: Б
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 48.5 + 3 = 51.5
Перыфраза – выраз, які з’яўляецца апісальнай перадачай сэнсу другога выразу ці слова. Напрыклад, перыфразы:
1) балотны цясляр
2) баравая варажбітка
3) залацістая струна сонца
4) агнявая вужака
Сэнсам якіх слоў яны з’яўляюцца? Выберыце варыянты.
а) зязюля б) маланка в) бабёр г) прамень
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г
Б) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в
В) 1-в, 2-а, 3-г, 4-б
Г) 1-в, 2-г, 3-б, 4-а
Д) 1-г, 2-в, 3-а, 4-б
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: В
Прамежкавы вынік: 51.5 + 3 = 54.5
Мы выкарыстоўваем літары й, ў. Значок над літарамі пазначае кароткае вымаўленне адпаведных гукаў [й] і [ў] і мае навуковую назву … .
A) дэфіс Б) рысачка В) працяжнік Г) злучок Д) брэвіс
Правільны адказ: Д
Адказ удзельніка: Д
Прамежкавы вынік: 54.5 + 4 = 58.5
У гэтым горадзе ў 1980 годзе знойдзена берасцяная грамата. У самім горадзе і яго ваколіцах налічваецца больш за 20 помнікаў архітэктуры. А яшчэ гэты горад называюць “беларускім Суздалем”. Пра які горад ідзе размова?
A) пра Смаргонь
Б) пра Брэст
В) пра Мсціслаў
Г) пра Быхаў
Д) пра Слуцк
Правільны адказ: В
Адказ удзельніка: Б
Прамежкавы вынік: 58.5 - 1.25 = 57.25
Канчатковы вынік: 57.25
Месца ў Беларусі: 7892
Месца ў вобласці: 1415
Месца ў раене: 63
Месца ў школе: 3
Удзельнік атрымлівае пасведчанне i "прыз для ўсіх".