Заданне 1
|
Колькі ўсяго слоў у сказе?
Адцямнаідасвітанкуборспяваекалыханку.
A) 5 Б) 6 В) 7 Г) 8 Д) 9
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 30 - 1 = 29
|
Заданне 2
|
Дадзены народныя выразы:
1. Слова можа параніць і можа загаіць.
2. Работа не бясчэсціць, а мацуе і цешыць.
3. Добрая слава ў кошыку ляжыць, а благая слава па дарожцы бяжыць.
Вызначце просты(-ыя) сказ(-ы).
A) 1
Б) 1, 2
В) 2
Г) 2, 3
Д) 3
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 29 - 1 = 28
|
Заданне 3
|
Якія літары з прапанаваных супадаюць у напісанні ў рускай і беларускай мовах?
1) и 2) ь 3) ш 4) ў
A) усе літары
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 28 + 3 = 31
|
Заданне 4
|
У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску напішаце змякчальны мяккі знак (ь)?
1) павіл..ён 2) дз..мухавец 3) ноч.. 4) гладз.. 5) лаз..ня
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 31 + 3 = 34
|
Заданне 5
|
Вызначце на дадзеных малюнках тую(-ыя) выяву(-ы), у пачатку назвы(-аў) якой(-іх) ёсць [ж].
A) 1
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 34 + 4 = 38
|
Заданне 6
|
Прачытайце ўважліва вершаваныя радкі Якуба Коласа.
Сыпле іней на бярозы,
Туліць дрэвы лёгкім пухам,
Крые руні, травы, лозы
Белай воўнаю-кажухам.
Падлічыце колькасць слоў, якія маюць [х].
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 38 - 1 = 37
|
Заданне 7
|
Дадзены словы:
1) падаконнік 2) каменне 3) бясстрашнасць 4) калоссе
У якіх з гэтых слоў адбылося падаўжэнне зычных?
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) у 1, 3
Г) у 2, 3
Д) у 2, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 37 - 1 = 36
|
Заданне 8
|
Выберыце з прапанаваных прыкладаў назвы тыпаў маўлення.
1) паслядоўнасць 2) апавяданне 3) звязнасць 4) разважанне 5) апісанне 6) тэматычнае адзінства
A) 1, 2, 4
Б) 1, 3, 5
В) 2, 3, 6
Г) 2, 4, 5
Д) 3, 5, 6
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 36 + 3 = 39
|
Заданне 9
|
Якому ўстойліваму спалучэнню адпавядае значэнне ‘быць у добрых сяброўскіх адносінах’?
A) на шырокую нагу
Б) быць на роўнай назе
В) ног не чуць пад сабой ад радасці
Г) траціць зямлю пад нагамі
Д) ісці нага ў нагу
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 39 + 5 = 44
|
Заданне 10
|
Выберыце з прапанаваных правільнае(-ыя) сцвярджэнне(-і).
1. Пачатковая форма назоўніка – форма назоўнага склону множнага ліку.
2. Спалучэнне дзейніка і выказніка з’яўляецца словазлучэннем.
3. Пры змяненні слова ўтвараюцца формы гэтага ж слова, яго лексічнае значэнне не змяняецца.
A) 1
Б) 1, 2
В) 2
Г) 2, 3
Д) 3
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 44 - 1 = 43
|
Заданне 11
|
У выразах “згубіліся” дзеясловы:
1. Адною рукою і вузла … .
2. Іх і вадою … .
3. За стол не спяшайся, з-за стала … .
“Адшукайце” дзеясловы і вярніце на месца ў выразы.
а) не марудзь б) не завяжаш в) не разальеш
A) 1-а, 2-б, 3-в
Б) 1-а, 2-в, 3-б
В) 1-б, 2-а, 3-в
Г) 1-б, 2-в, 3-а
Д) 1-в, 2-б, 3-а
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 43 - 0.75 = 42.25
|
Заданне 12
|
Вызначце з прапанаваных словы, у якіх на месцы пропуску напішаце літару ы.
1) ш..калад 2) ш..рсцяны 3) ч..ставік 4) гл..ток
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 42.25 - 0.75 = 41.5
|
Заданне 13
|
Дадзены назоўнікі:
1) калье 2) вальера 3) курьер 4) куцюрье
Выберыце тыя з іх, якія напісаны правільна.
A) усе назоўнікі
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 41.5 - 1 = 40.5
|
Заданне 14
|
Словы, якія маюць адно лексічнае значэнне, называюцца … .
A) сінонімамі Б) амонімамі В) антонімамі Г) адназначнымі Д) мнагазначнымі
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 40.5 - 1.25 = 39.25
|
Заданне 15
|
Вызначце схему, дзе правільна аформлены сказ з простай мовай.
1) “П”! – а.
2) А – “П”.
3) “П?” – а.
A) усе схемы
Б) няма такой схемы
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 39.25 - 1 = 38.25
|
Заданне 16
|
У якіх словах з прапанаваных першы гук [й]?
1) яслі 2) небакрай 3) елка 4) айва
A) няма такіх слоў
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 38.25 - 0.75 = 37.5
|
Заданне 17
|
Дадзены словы на рускай мове:
1) мечтатель 2) волшебник 3) фонарь 4) зонт
Вызначце іх адпаведнікі на беларускай мове:
а) ліхтар б) летуценнік в) парасон г) чарадзей
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г
Б) 1-б, 2-в, 3-г, 4-а
В) 1-б, 2-г, 3-а, 4-в
Г) 1-в, 2-а, 3-г, 4-б
Д) 1-г, 2-в, 3-б, 4-а
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 37.5 + 3 = 40.5
|
Заданне 18
|
Назоўнік аброць мае значэнне … .
A) ‘лодка, зробленая з аднаго кавалка дрэва’
Б) ‘дзежка з вушкамі і векам, звычайна для захоўвання прадуктаў і рэчаў’
В) ‘паляўнічая сумка для дзічыны’
Г) ‘частка збруі, якая надзяваецца каню на галаву’
Д) ‘месяц у апошняй квадры, на зыходзе’
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 40.5 - 1.25 = 39.25
|
Заданне 19
|
Колькі займеннікаў (калі паўтараюцца, лічыць за адзін) у вершаваных радках З. Бядулі?
Гэй, мой конік, гэй, мой сівы!
Танканогі, даўгагрывы!
Галавою страсяні,
Капытамі зазвіні!
І далёка, мілы мой,
Паімчымся мы з табой.
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 39.25 - 1.25 = 38
|
Заданне 20
|
Дадзены назвы птушак на рускай мове:
1) селезень 2) ястреб 3) индюк 4) филин
Якая назва мае адпаведнік у беларускай мове ка́чар?
A) няма такой назвы
Б) 1
В) 2
Г) 3
Д) 4
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 38 - 1.25 = 36.75
|
Заданне 21
|
Прачытайце ўважліва народныя выразы:
1) Адной рукой і вузла не завяжаш.
2) Вакол крам, ды зноў к нам.
3) Гультаю хоць тры дні не есці, абы з печы не злезці.
4) Дораг не абед, а добрае слова.
Якому выразу адпавядае значэнне ‘вярнуцца ні з чым’?
A) няма такога выразу
Б) 1
В) 2
Г) 3
Д) 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 36.75 - 1.25 = 35.5
|
Заданне 22
|
Выберыце з прапанаваных назоўнікі, якія ў форме роднага склону маюць канчатак -у(-ю).
1) тыдзень 2) поспех 3) турнір
A) усе назоўнікі
Б) няма такіх назоўнікаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 35.5 - 1.25 = 34.25
|
Заданне 23
|
Частка слова, якая стаіць пасля кораня і служыць для ўтварэння новых слоў – … .
A) прыстаўка
Б) суфікс
В) канчатак
Г) нулявы канчатак
Д) аснова
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 34.25 + 3 = 37.25
|
Заданне 24
|
У якіх словах з прапанаваных на месцы пропуску напішаце літару й?
1) за..граць 2) па..менна 3) без..менны 4) дэз..нфекцыя
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) у 1, 2
Г) у 2, 3
Д) у 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 37.25 + 3 = 40.25
|
Заданне 25
|
Дадзены словы:
1) узлесак 2) азёрны 3) ляціць 4) іду
У якіх з гэтых слоў правільна падкрэслена аснова?
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) у 1, 2
Г) у 2, 3
Д) у 3, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 40.25 - 1.25 = 39
|
Заданне 26
|
Якія назоўнікі з прапанаваных з’яўляюцца нескланяльнымі?
1) канферансье 2) кенгуру 3) стрэмя
A) усе назоўнікі
Б) няма такіх назоўнікаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 39 - 1.25 = 37.75
|
Заданне 27
|
Выберыце з дадзеных назоўнік(-і) ніякага роду:
1) клішэ 2) каноэ 3) поні
A) усе назоўнікі
Б) 1
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 37.75 + 5 = 42.75
|
Заданне 28
|
Якая назва птушкі прапушчана ў народнай прыказцы?
Дзе сава і …, там носа не тыч.
A) сініца Б) варона В) цецярук Г) сыч Д) драч
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 42.75 - 0.75 = 42
|
Заданне 29
|
Што ў народзе называюць цыганскім сонцам?
A) кола Б) месяц В) хмары Г) зоркі Д) неба
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 42 + 4 = 46
|
Заданне 30
|
Назва гэтых кіславатых, але добрых лекавых ягад прыйшла са старажытных часоў і даслоўна перакладаецца з лацінскай мовы як “кіслы шарык”. Ягадныя кусты, якія вельмі любяць вільготныя месцы, могуць дажыць да ста гадоў. Якую назву маюць ягады?
A) ажыны Б) маліны В) журавіны Г) брусніцы Д) чарніцы
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 46 + 4 = 50