Заданне 1
|
У свой час Якуб Колас сказаў:
“Мой запавет вам: ідзіце ў нагу з жыццём, не адставайце, апераджайце яго.”
Колькі слоў з літарай й у выразе?
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 30 + 3 = 33
|
Заданне 2
|
Якое слова прапушчана ў народных выразах?
1) глядзець праўдзе ў …
2) мазоліць …
3) не паказвацца на …
A) вушы Б) вочы В) рукі Г) плечы Д) ногі
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 33 + 3 = 36
|
Заданне 3
|
Колькі назваў рыб ужыта ў вершаваных радках Якуба Коласа?
Тут шчупак мялькнуў хвастом,
Плотак спудзіў пад кустом,
А маруднага ліна
Выгнаў з саменькага дна.
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 36 - 0.75 = 35.25
|
Заданне 4
|
Прачытайце загадку:
Ён ніколі рук не меў, маляваць жа век умеў.
Літары ў слове-адгадцы пераблыталіся. Вызначце правільны варыянт адгадкі.
A) о, м, з, а, р
Б) а, к, м, т, а, с
В) о, к, а, в, л, а
Г) е, п, а, н, г, д, с, а
Д) а, т, р, л, а, м, ф, с, а
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 35.25 - 1 = 34.25
|
Заданне 5
|
На які санорны зычны трэба замяніць першы зычны ў слове гара, каб атрымалася слова са значэннем ‘паглыбленне пад зямлёй, часта з некалькімі хадамі, якое вырыта жывёлінай і служыць ёй жыллём’?
A) няма такога санорнага зычнага
Б) на санорны зычны [в]
В) на санорны зычны [л]
Г) на санорны зычны [м]
Д) на санорны зычны [н]
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 34.25 - 0.75 = 33.5
|
Заданне 6
|
Дадзены сказ:
У народзе гавораць: “Капыльшчына і Случчына – гэта як быццам 2 сястры.”
Як напісаць лічбу 2 словам?
A) две Б) дзве В) дзьве Г) дьве Д) два
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 33.5 + 3 = 36.5
|
Заданне 7
|
Вось і … сышло,
Адспявалі калоссі,
Цяжка нам заўважаць,
Як з’яўляецца … .
Назвы якіх пор года прапушчаны ў вершаваных радках Петруся Броўкі?
1) вясна 2) лета 3) восень 4) зіма
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 36.5 + 3 = 39.5
|
Заданне 8
|
Як правільна напісаць словазлучэнне старонкі календара ў форме меснага склону?
A) па старонках каляндара
Б) па старонках календару
В) па старонках календара
Г) па старонкам календара
Д) па старонкам каляндара
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 39.5 - 1 = 38.5
|
Заданне 9
|
Колькі дзеясловаў у форме загаднага ладу ў вершаваных радках Эдзі Агняцвет?
У добрым здароўі гадуйцеся, дзеці,
У сэрца ўбірайце ўсе фарбы вясёлкі!
Хачу, каб вы ўсё разумелі на свеце,
А ў працы былі як руплівыя пчолкі.
A) 0 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 38.5 - 1 = 37.5
|
Заданне 10
|
У якіх словах з прапанаваных [й] знаходзіцца ў сярэдзіне?
1) заяц 2) якасць 3) біяполе 4) верабей
A) няма такіх слоў
Б) у 1, 2
В) у 1, 3
Г) у 2, 3
Д) у 2, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 37.5 + 3 = 40.5
|
Заданне 11
|
Пра несур’ёзнага чалавека ў народзе гавораць, што ў яго … .
A) бедная галава
Б) галава і два вухі
В) вецер у галаве
Г) галава як рэшата
Д) галава на плячах
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 40.5 - 1 = 39.5
|
Заданне 12
|
Колькі ўсяго дзеясловаў у форме прошлага часу ўжыта ў радках фальклорнага твора?
Пайшоў коцік у капустачку,
Знайшоў хлеба лустачку,
Аддай, каток, дзіцяці,
Дзіця будзе гуляці…
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 39.5 - 0.75 = 38.75
|
Заданне 13
|
Слова гасцінец (‘шлях, дарога, шаша’) і слова гасцінец (‘падарунак, паднашэнне, прэзент’) – … .
A) сінонімы
Б) антонімы
В) паронімы
Г) амонімы
Д) мнагазначныя словы
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 38.75 + 5 = 43.75
|
Заданне 14
|
Дадзены назоўнікі:
1) дзікі́ 2) сланы́ 3) сталы́
Выберыце тыя словы, якія могуць ужывацца ў ролі і назоўніка, і прыметніка.
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 43.75 - 1 = 42.75
|
Заданне 15
|
Прачытайце вершаваныя радкі Я. Пушчы. Да якога разраду адносіцца займеннік мой?
З неба высокага месяц
Срэбрам асыпаў кусты,
І цешаць
Мой зрок залатыя лісты.
A) асабовыя Б) зваротныя В) адносныя Г) прыналежныя Д) няпэўныя
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 42.75 - 1.25 = 41.5
|
Заданне 16
|
У якім(-іх) сказе(-ах) няправільна ўжыты дзеяслоў?
1. Ігнат не спяшаўся адчыняць вочы.
2. Ластаўка засмяялася, нізка лётаючы над зямлёй перад дажджом.
3. Янка налавіў адных шчупакоў.
A) у 1
Б) у 1, 2
В) у 2
Г) у 2, 3
Д) у 3
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 41.5 - 1.25 = 40.25
|
Заданне 17
|
Якое слова прапушчана ў прыказцы?
Многа мошак – рыхтуй на … кошык.
A) бліны Б) дровы В) зіму Г) грыбы Д) трэскі
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 40.25 - 1 = 39.25
|
Заданне 18
|
Дадзены сказы:
1. Раніцай над рэчкай слаўся густы туман.
2. Добра завучанае доўга не забудзецца.
3. Кожны з нас добра ведаў адказ на пытанне.
У якім сказе правільна падкрэслены дзейнік?
A) ва ўсіх сказах
Б) няма такіх сказаў
В) у 1
Г) у 2
Д) у 3
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 39.25 - 1.25 = 38
|
Заданне 19
|
Выберыце з прапанаваных толькі тыя прыклады, у якіх напішаце назоўнік з часціцай не(ня), ні асобна.
1) (не)пагадзь
2) не(спакой)
3) (не)праўда, а падман
4) (ні)рыба (ні)мяса
A) усе прыклады
Б) няма такіх прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 38 + 4 = 42
|
Заданне 20
|
Калі было 12 гадоў, будучы вядомы мастак слова напісаў верш “Вясна” і прачытаў свайму бацьку. Бацька ўважліва паслухаў сына і даў рубель як гасцінец. Гэтым падлеткам быў … .
A) Ян Баршчэўскі
Б) Адам Міцкевіч
В) Максім Багдановіч
Г) Якуб Колас
Д) Янка Купала
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 42 + 5 = 47
|
Заданне 21
|
У народзе гавораць: “… – вада, … – трава, а … – усяму галава.”
Пастаўце прапушчаныя словы 1) ягада; 2) хлеб; 3) рыба на патрэбныя месцы ў выразе.
A) 1, 2, 3
Б) 1, 3, 2
В) 2, 1, 3
Г) 2, 3, 1
Д) 3, 1, 2
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 47 + 3 = 50
|
Заданне 22
|
Дадзены назвы птушак:
1) ка́ня 2) дзяркач 3) чыж 4) каршун
Які назоўнік з’яўляецца амонімам да назвы сцёртага веніка?
A) няма такой назвы
Б) 1
В) 2
Г) 3
Д) 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 50 + 4 = 54
|
Заданне 23
|
Прачытайце ўстойлівыя спалучэнні:
1) як мокрае гарыць
2) без аглядкі
3) быць на сёмым небе
Падбярыце да іх сінонімы:
а) ва ўвесь дух
б) не чуць пад сабой ног
в) як назаўтра трэба
A) 1-а, 2-б, 3-в
Б) 1-а, 2-в, 3-б
В) 1-б, 2-а, 3-в
Г) 1-б, 2-в, 3-а
Д) 1-в, 2-а, 3-б
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 54 - 1 = 53
|
Заданне 24
|
Вызначце з прапанаваных назоўнікі, якія ў форме роднага склону адзіночнага ліку маюць канчатак -а(-я).
1) бранзалет 2) ордэн 3) туфель 4) клін
A) усе назоўнікі
Б) няма такіх назоўнікаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 4
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 53 + 5 = 58
|
Заданне 25
|
Якія прыметнікі з дадзеных напісаны правільна?
1) палымяны 2) абедзенны 3) люстранны 4) глінянны
A) усе прыметнікі
Б) няма такіх прыметнікаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 58 - 1 = 57
|
Заданне 26
|
Вызначце ў радзе “лішняе слова”:
Соль, саліць, сальніца, сольны.
A) няма “лішняга слова”
Б) соль
В) саліць
Г) сальніца
Д) сольны
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 57 + 3 = 60
|
Заданне 27
|
Прачытайце ўважліва прапанаваныя прыклады:
1) матулевы парады
2) леснікоў дом
3) Васін баян
4) дзедаў медаль
У якіх словазлучэннях правільна ўтвораны прыналежныя прыметнікі?
A) ва ўсіх словазлучэннях
Б) у 1, 2
В) у 1, 3
Г) у 2, 4
Д) у 3, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 60 - 1.25 = 58.75
|
Заданне 28
|
Радок або некалькі радкоў, якія паўтараюцца ў канцы кожнай страфы верша, – гэта … .
A) інверсія Б) паралелізм В) рэфрэн Г) антытэза Д) градацыя
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 58.75 + 5 = 63.75
|
Заданне 29
|
Які беларускі горад называюць “горадам трынаццаці мастоў”?
A) Узда Б) Мсціслаўль В) Кобрын Г) Добруш Д) Паставы
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 63.75 - 1.25 = 62.5
|
Заданне 30
|
Назва памеру аднаго з дробных шрыфтоў – … .
A) дыяметр Б) дыямент В) дыяграма Г) дыямат Д) дыяптрыя
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 62.5 - 1.25 = 61.25