"Буслік-2024"

22 лютага 2024
Заданне для 3-4 класаў

Удзельнік: Дулько Андрэй, Шерешевская СШ, Пружанский район

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 24 балы

Заданне 1

Колькі слоў у скорагаворцы?

Рыгоррыбачыўраніцайнарацэ.

A) 1       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 24 + 4 = 28

Заданне 2

Выберыце імёны дзяўчынак.

1) Дар’я       2) Міхал       3) Марыя       4) Ігнат

A) усе імёны

Б) 1, 2

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 2, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 28 - 0.75 = 27.25

Заданне 3

Разгледзьце ўважліва малюнкі.

buslik2024

Суаднясіце малюнак са словам-адгадкай народнай загадкі:

Кішэні не мае, а сонца хавае, стра́ху не мае, а ад ветру ўцякае, вачэй не мае, а слёзы пралівае.

A) акно       Б) хмара       В) дрэва       Г) палатка       Д) парасон

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 27.25 + 3 = 30.25

Заданне 4

Прачытайце ўважліва вершаваныя радкі Якуба Коласа:

Ідзе вясна ў шумлівых водах,
У звонкім срэбры ручаёў.

Падлічыце, колькі ўсяго назоўнікаў.

A) 1       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 30.25 - 1.25 = 29

Заданне 5

Якой часцінай мовы з’яўляецца выдзеленае слова ў заклічцы?

Мурашок-працаўнік,
Пільнуй ясны дзень,
Каб не знік.

A) назоўнікам       Б) прыметнікам       В) дзеясловам       Г) займеннікам       Д) прыслоўем

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 29

Заданне 6

buslik2024

Як называецца прыгожая сіняя кветка, якая звычайна расце на полі ў жыце?

A) лебяда       Б) валошка       В) званочак       Г) сон-трава       Д) хвошч

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 29

Заданне 7

Прачытайце ўважліва словы:

1) снег       2) стог       3) свет       4) стук

Якія словы пачынаюцца з [с]?

A) усе словы

Б) 1, 2

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 2, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 29 - 1.25 = 27.75

Заданне 8

Выберыце з дадзеных словы, якія правільна падзелены на склады.

1) шко-ла       2) ало-вак       3) ко-лер       4) ма-шына

A) 1, 2

Б) 1, 3

В) 2, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 27.75 + 4 = 31.75

Заданне 9

Прачытайце ўважліва вершаваныя радкі Ніла Гілевіча.

Як выходзілі сябры
ў дарогу на зары,
бралі яны рэчы,
клалі іх на плечы.
Грышка ўзяў палатку,
Цішка – коўдраў скатку.
Стась – тапор з рыдлёўкай,
Харч і посуд – Лёўка.
А сачкі з бляшанкай
узяў з сабою Янка.

Колькі ўсяго сяброў збіралася ў дарогу?

A) 2       Б) 3       В) 4       Г) 5       Д) 6

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 31.75 + 3 = 34.75

Заданне 10

Прачытайце народную загадку.

Хто ў чырвоных ботах
Ходзіць па балотах?

Вызначце адгадку, правільна паставіўшы пераблытаныя склады.

A) целдзя       Б) дзюбжакры       В) селбу       Г) сакгу       Д) рукцяце

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 34.75 - 1 = 33.75

Заданне 11

У народзе гавораць:

“У каваля рукі ў золаце.”

Вызначце склон выдзеленага назоўніка.

A) назоўны склон

Б) родны склон

В) вінавальны склон

Г) творны склон

Д) месны склон

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 33.75 - 1.25 = 32.5

Заданне 12

Імёны бываюць поўныя і скарочаныя. Якія імёны з прапанаваных поўныя?

1) Аляксей       2) Тоня       3) Святлана       4) Сцёпа

A) усе імёны

Б) 1, 2

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 2, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 32.5 + 3 = 35.5

Заданне 13

Дадзены словы на рускай мове:

1) туча       2) молния       3) гроза       4) изморозь

Падбярыце адпаведнікі ў беларускай мове:

а) навальніца       б) маланка       в) шэрань       г) хмара

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г

Б) 1-а, 2-б, 3-г, 4-в

В) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в

Г) 1-в, 2-г, 3-а, 4-б

Д) 1-г, 2-б, 3-а, 4-в

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 35.5

Заданне 14

Якой часцінай мовы з’яўляюцца словы шпакляваць, рамантаваць, фарбаваць?

A) назоўнікам       Б) прыметнікам       В) дзеясловам       Г) прыслоўем       Д) займеннікам

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 35.5 - 0.75 = 34.75

Заданне 15

Выберыце з прапанаваных слоў назвы страў.

1) талерка       2) зацірка       3) кубак       4) дранікі

A) 1, 2

Б) 1, 3

В) 2, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 34.75 + 4 = 38.75

Заданне 16

Уважліва прачытайце наступныя словы:

1) пчёлы       2) сонца       3) весна

Якія словы напісаны на рускай мове?

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 38.75 + 4 = 42.75

Заданне 17

Вызначце, у якіх выразах ёсць лічэбнікі.

1) шукае ветру ў полі

2) адзін другога не пераважыць

3) адным калом плоту не падапрэш

4) маладыя ад старых вучацца

A) ва ўсіх выразах

Б) няма такіх выразаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 42.75 - 1.25 = 41.5

Заданне 18

У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску напішаце літару ў?

1) па..ка       2) га..ка       3) во..к       4) ча..нок

A) у 1, 2

Б) у 1, 3

В) у 2, 3

Г) у 2, 4

Д) у 3, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 41.5 - 1.25 = 40.25

Заданне 19

Марскія хвалі, якія б’юць у бераг, – гэта … .

A) прывал       Б) прыбор       В) прыбой       Г) прыбаўка       Д) прыбудова

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 40.25

Заданне 20

Выберыце з прапанаваных словы, якія заканчваюцца на [д].

1) завод       2) град       3) груд

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 40.25 - 1.25 = 39

Заданне 21

Прачытайце ўважліва прыклады:

1) зубр       2) зебра       3) слон       4) лось

У якіх словах усе зычныя цвёрдыя?

A) ва ўсіх словах

Б) у 1, 2

В) у 1, 3

Г) у 2, 3

Д) у 2, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 39 - 1 = 38

Заданне 22

Вучні запісвалі пад дыктоўку вершаваныя радкі Віктара Гардзея. Мірон напісаў:

Веселяцца жабеняткі.
Звоняць конікі з нізін.
На парозе роднай хаткі
Толькі смоўж седзіць адзін.

Колькі памылак зрабіў хлопчык?

A) 0       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 38 - 1.25 = 36.75

Заданне 23

Прачытайце ўважліва прыказкі.

1. Добрая слава даражэйшая … багацце.

2. Той герой, хто … Радзіму гарой.

3. Сем пятніц … тыдні.

У якіх выразах на месцы пропуску неабходна напісаць прыназоўнік за?

A) ва ўсіх выразах

Б) няма такіх выразаў

В) у 1, 2

Г) у 1, 3

Д) у 2, 3

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 36.75

Заданне 24

Прачытайце ўважліва народныя загадкі:

1. Галава ў вадзе, а хвост на сушы.

2. Круглы, як сонца, шыпіць пад ім донца.

3. Не мора, а хвалюецца.

4. Жалезны нос у зямлю ўрос.

5. Ноччу лятае, а днём адпачывае.

Калі вы правільна размесціце словы-адгадкі ў клетках красворда па гарызанталі, то ў вертыкальным выдзеленым слупку прачытаеце слова кніга.

а) плуг       б) блін       в) сава       г) ніва       д) коўш

buslik2024

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г, 5-д

Б) 1-б, 2-в, 3-а, 4-д, 5-г

В) 1-в, 2-г, 3-д, 4-б, 5-а

Г) 1-г, 2-д, 3-а, 4-в, 5-б

Д) 1-д, 2-б, 3-г, 4-а, 5-в

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 36.75


Канчатковы вынік: 36.75

Месца ў Беларусі: 7343

Месца ў вобласці: 1383

Месца ў раене: 64

Месца ў школе: 6

Удзельнік атрымлівае пасведчанне i "прыз для ўсіх".


uparrow