Заданне 1
|
Колькі слоў у скорагаворцы?
Рыгоррыбачыўраніцайнарацэ.
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 24 + 4 = 28
|
Заданне 2
|
Выберыце імёны дзяўчынак.
1) Дар’я 2) Міхал 3) Марыя 4) Ігнат
A) усе імёны
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 28 + 3 = 31
|
Заданне 3
|
Разгледзьце ўважліва малюнкі.
Суаднясіце малюнак са словам-адгадкай народнай загадкі:
Кішэні не мае, а сонца хавае, стра́ху не мае, а ад ветру ўцякае, вачэй не мае, а слёзы пралівае.
A) акно Б) хмара В) дрэва Г) палатка Д) парасон
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 31 + 3 = 34
|
Заданне 4
|
Прачытайце ўважліва вершаваныя радкі Якуба Коласа:
Ідзе вясна ў шумлівых водах,
У звонкім срэбры ручаёў.
Падлічыце, колькі ўсяго назоўнікаў.
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 34 + 5 = 39
|
Заданне 5
|
Якой часцінай мовы з’яўляецца выдзеленае слова ў заклічцы?
Мурашок-працаўнік,
Пільнуй ясны дзень,
Каб не знік.
A) назоўнікам Б) прыметнікам В) дзеясловам Г) займеннікам Д) прыслоўем
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 39 + 3 = 42
|
Заданне 6
|
Як называецца прыгожая сіняя кветка, якая звычайна расце на полі ў жыце?
A) лебяда Б) валошка В) званочак Г) сон-трава Д) хвошч
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 42 - 1.25 = 40.75
|
Заданне 7
|
Прачытайце ўважліва словы:
1) снег 2) стог 3) свет 4) стук
Якія словы пачынаюцца з [с]?
A) усе словы
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 40.75 + 5 = 45.75
|
Заданне 8
|
Выберыце з дадзеных словы, якія правільна падзелены на склады.
1) шко-ла 2) ало-вак 3) ко-лер 4) ма-шына
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 45.75 - 1 = 44.75
|
Заданне 9
|
Прачытайце ўважліва вершаваныя радкі Ніла Гілевіча.
Як выходзілі сябры
ў дарогу на зары,
бралі яны рэчы,
клалі іх на плечы.
Грышка ўзяў палатку,
Цішка – коўдраў скатку.
Стась – тапор з рыдлёўкай,
Харч і посуд – Лёўка.
А сачкі з бляшанкай
узяў з сабою Янка.
Колькі ўсяго сяброў збіралася ў дарогу?
A) 2 Б) 3 В) 4 Г) 5 Д) 6
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 44.75 - 0.75 = 44
|
Заданне 10
|
Прачытайце народную загадку.
Хто ў чырвоных ботах
Ходзіць па балотах?
Вызначце адгадку, правільна паставіўшы пераблытаныя склады.
A) целдзя Б) дзюбжакры В) селбу Г) сакгу Д) рукцяце
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 44 + 4 = 48
|
Заданне 11
|
У народзе гавораць:
“У каваля рукі ў золаце.”
Вызначце склон выдзеленага назоўніка.
A) назоўны склон
Б) родны склон
В) вінавальны склон
Г) творны склон
Д) месны склон
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 48 + 5 = 53
|
Заданне 12
|
Імёны бываюць поўныя і скарочаныя. Якія імёны з прапанаваных поўныя?
1) Аляксей 2) Тоня 3) Святлана 4) Сцёпа
A) усе імёны
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 53 + 3 = 56
|
Заданне 13
|
Дадзены словы на рускай мове:
1) туча 2) молния 3) гроза 4) изморозь
Падбярыце адпаведнікі ў беларускай мове:
а) навальніца б) маланка в) шэрань г) хмара
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г
Б) 1-а, 2-б, 3-г, 4-в
В) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в
Г) 1-в, 2-г, 3-а, 4-б
Д) 1-г, 2-б, 3-а, 4-в
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 56 + 3 = 59
|
Заданне 14
|
Якой часцінай мовы з’яўляюцца словы шпакляваць, рамантаваць, фарбаваць?
A) назоўнікам Б) прыметнікам В) дзеясловам Г) прыслоўем Д) займеннікам
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 59 + 3 = 62
|
Заданне 15
|
Выберыце з прапанаваных слоў назвы страў.
1) талерка 2) зацірка 3) кубак 4) дранікі
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 62 + 4 = 66
|
Заданне 16
|
Уважліва прачытайце наступныя словы:
1) пчёлы 2) сонца 3) весна
Якія словы напісаны на рускай мове?
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 66 + 4 = 70
|
Заданне 17
|
Вызначце, у якіх выразах ёсць лічэбнікі.
1) шукае ветру ў полі
2) адзін другога не пераважыць
3) адным калом плоту не падапрэш
4) маладыя ад старых вучацца
A) ва ўсіх выразах
Б) няма такіх выразаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 70 + 5 = 75
|
Заданне 18
|
У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску напішаце літару ў?
1) па..ка 2) га..ка 3) во..к 4) ча..нок
A) у 1, 2
Б) у 1, 3
В) у 2, 3
Г) у 2, 4
Д) у 3, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 75 - 1.25 = 73.75
|
Заданне 19
|
Марскія хвалі, якія б’юць у бераг, – гэта … .
A) прывал Б) прыбор В) прыбой Г) прыбаўка Д) прыбудова
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 73.75 + 4 = 77.75
|
Заданне 20
|
Выберыце з прапанаваных словы, якія заканчваюцца на [д].
1) завод 2) град 3) груд
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 77.75 - 1.25 = 76.5
|
Заданне 21
|
Прачытайце ўважліва прыклады:
1) зубр 2) зебра 3) слон 4) лось
У якіх словах усе зычныя цвёрдыя?
A) ва ўсіх словах
Б) у 1, 2
В) у 1, 3
Г) у 2, 3
Д) у 2, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 76.5 + 4 = 80.5
|
Заданне 22
|
Вучні запісвалі пад дыктоўку вершаваныя радкі Віктара Гардзея. Мірон напісаў:
Веселяцца жабеняткі.
Звоняць конікі з нізін.
На парозе роднай хаткі
Толькі смоўж седзіць адзін.
Колькі памылак зрабіў хлопчык?
A) 0 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 80.5 + 5 = 85.5
|
Заданне 23
|
Прачытайце ўважліва прыказкі.
1. Добрая слава даражэйшая … багацце.
2. Той герой, хто … Радзіму гарой.
3. Сем пятніц … тыдні.
У якіх выразах на месцы пропуску неабходна напісаць прыназоўнік за?
A) ва ўсіх выразах
Б) няма такіх выразаў
В) у 1, 2
Г) у 1, 3
Д) у 2, 3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 85.5 + 4 = 89.5
|
Заданне 24
|
Прачытайце ўважліва народныя загадкі:
1. Галава ў вадзе, а хвост на сушы.
2. Круглы, як сонца, шыпіць пад ім донца.
3. Не мора, а хвалюецца.
4. Жалезны нос у зямлю ўрос.
5. Ноччу лятае, а днём адпачывае.
Калі вы правільна размесціце словы-адгадкі ў клетках красворда па гарызанталі, то ў вертыкальным выдзеленым слупку прачытаеце слова кніга.
а) плуг б) блін в) сава г) ніва д) коўш
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г, 5-д
Б) 1-б, 2-в, 3-а, 4-д, 5-г
В) 1-в, 2-г, 3-д, 4-б, 5-а
Г) 1-г, 2-д, 3-а, 4-в, 5-б
Д) 1-д, 2-б, 3-г, 4-а, 5-в
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 89.5 + 3 = 92.5