"Буслік-2024"

22 лютага 2024
Заданне для 5-6 класаў

Удзельнік: Токарава Надзея, Шерешевская СШ, Пружанский район

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў

Заданне 1

Рамонкі, фіялкі, званочкі, пралескі – гэта … .

A) дрэвы       Б) кветкі       В) кусты       Г) птушкі       Д) насякомыя

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 30 + 3 = 33

Заданне 2

Колькі слоў, якія маюць два склады ў прыказцы?

Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы.

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 33 + 3 = 36

Заданне 3

Прачытайце ўважліва сказ:

Над ракой, над лугам і лесам зазіхацела пасля дажджу вясёлка.

Якой часцінай мовы з’яўляецца выдзеленае слова?

A) назоўнікам       Б) дзейнікам       В) прыметнікам       Г) выказнікам       Д) дзеясловам

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 36 + 4 = 40

Заданне 4

Музыкант, які іграе на баяне, называецца … .

A) гітарыст       Б) піяніст       В) баяніст       Г) саксафаніст       Д) скрыпач

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 40 + 3 = 43

Заданне 5

Закончыце народны выраз: Парожняя бочка моцна … .

A) гайдаецца       Б) грыміць       В) б’ецца       Г) свішча       Д) штурхаецца

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 43 - 1.25 = 41.75

Заданне 6

Дадзены словы на беларускай мове:

1) адліга       2) вясёлка       3) спёка       4) завіруха

Падбярыце адпаведнікі ў рускай мове:

а) зной       б) радуга       в) вьюга       г) оттепель

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г

Б) 1-а, 2-б, 3-г, 4-в

В) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в

Г) 1-в, 2-г, 3-а, 4-б

Д) 1-г, 2-б, 3-а, 4-в

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 41.75 + 4 = 45.75

Заданне 7

Выберыце правільна напісаныя словы.

1) спектакаль       2) тэатар       3) нацюрморт       4) метал

A) усе словы

Б) 1, 2

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 45.75 - 1.25 = 44.5

Заданне 8

Дадзены словазлучэнні:

1) гуляць па парку

2) чытаць выразна

3) цікавая кніга

У якіх словазлучэннях правільна выдзелена галоўнае слова?

A) ва ўсіх

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) у 1, 2

Г) у 1, 3

Д) у 2, 3

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 44.5 + 4 = 48.5

Заданне 9

Якое дрэва, каб магло размаўляць, сказала б пра сябе: “Я засцілаю дол ігліцай, спрадвеку слаўлюся жывіцай”?

A) дуб       Б) сасна       В) бяроза       Г) таполя       Д) клён

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 48.5 - 1 = 47.5

Заданне 10

Суаднясіце часткі народных выразаў.

1) сказанага слова

2) якая справа

3) якія самі

а) такая і слава

б) такія і сані

в) да губы не вернеш

A) 1-а, 2-б, 3-в

Б) 1-а, 2-в, 3-б

В) 1-б, 2-а, 3-в

Г) 1-в, 2-а, 3-б

Д) 1-в, 2-б, 3-а

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 47.5 - 0.75 = 46.75

Заданне 11

У народзе гавораць: “Лепш сініца ў руцэ, чым … у небе”.

Якое слова прапушчана?

A) жаваранак       Б) ястраб       В) каршун       Г) журавель       Д) сокал

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 46.75 - 1.25 = 45.5

Заданне 12

У якіх лічэбніках на месцы пропуску напішаце мяккі знак?

1) сем..       2) восем..       3) шэсц..       4) пяц..

A) ва ўсіх дадзеных лічэбніках

Б) у 1, 2

В) у 2, 3

Г) у 2, 4

Д) у 3, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 45.5 - 1 = 44.5

Заданне 13

Вызначце пабуджальны(-ыя) сказ(-ы).

1. Сябар заўсёды прыйдзе на дапамогу.

2. Дапамажы, калі ласка, занесці кнігі ў бібліятэку.

3. Ці зможаш ты дапамагчы рашыць задачу па матэматыцы?

A) усе сказы

Б) няма патрэбнага сказа

В) 1

Г) 2, 3

Д) 3

Заўвага:

У сувязі з тым, што сярод прапанаваных варыянтаў адказаў не аказалася правільнага, пытанне не ацэньвалася.

Пытанне не ацэньвалася

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 44.5

Заданне 14

Дадзены ўстойлівыя спалучэнні:

1) абяцаць залатыя горы

2) гара з плячэй звалілася

3) гарою стаяць

4) горы варочаць

5) не за гарамі

Якому спалучэнню адпавядае лексічнае значэнне ‘вельмі многа рабіць’?

A) 1       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 44.5 - 1.25 = 43.25

Заданне 15

Выберыце словы, у якіх на месцы пропуску напішаце літару ы.

1) ст..лаж       2) ч..гун       3) ч..мадан       4) ст..ліст

A) 1, 2

Б) 1, 3

В) 2, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 43.25 + 4 = 47.25

Заданне 16

Пра што-небудзь малое, мізэрнае ў народзе гавораць: “З камарыную дзюбу.” Вызначце склон выдзеленага назоўніка.

A) назоўны склон

Б) родны склон

В) давальны склон

Г) вінавальны склон

Д) месны склон

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 47.25 - 1 = 46.25

Заданне 17

Колькі дзеясловаў ужыта ў вершаваных радках Дануты Бічэль?

Палюбіў каток каморку.
Там смятанка і зацішак.
Зранку і да падвячорку
Спіць і ў сне ён бачыць мышак.

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 46.25 - 0.75 = 45.5

Заданне 18

Выберыце з прапанаваных прыкладаў устойлівыя спалучэнні.

1) гнуць на адзін капыл

2) сем пятніц на тыдні

3) дваццаць пяць рублёў

A) усе спалучэнні

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 45.5 + 5 = 50.5

Заданне 19

У адной мінуце … секунд.

A) шэсцьдзесят       Б) шэсцьдзясят       В) шэсцьдзісят       Г) шесцьдзясят       Д) шэстьдзясят

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 50.5 + 5 = 55.5

Заданне 20

Чым з’яўляюцца паміж сабой устойлівыя спалучэнні хоць касой касі – як кот наплакаў?

A) сінонімамі       Б) амонімамі       В) антонімамі       Г) паронімамі       Д) амографамі

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 55.5 - 1.25 = 54.25

Заданне 21

Прачытайце ўважліва народнае выслоўе:

І шыла, і мыла, і прала, і ткала – і ўсё языком.

Які дзеяслоў можа ўжывацца і як назоўнік з лексічным значэннем ‘інструмент для праколвання адтулін у выглядзе завостранага стрыжня з дзяржальнам’?

A) няма такога дзеяслова

Б) шыла

В) мыла

Г) прала

Д) ткала

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 54.25 + 4 = 58.25

Заданне 22

Дадзены назвы гарадоў:

1) Скідзель       2) Ліда       3) Смаргонь       4) Пінск       5) Паставы

Як правільна запісаць назвы ў алфавітным парадку?

A) 1, 2, 3, 4, 5

Б) 1, 3, 5, 4, 2

В) 1, 3, 2, 4, 5

Г) 2, 1, 3, 4, 5

Д) 2, 5, 4, 1, 3

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 58.25 + 3 = 61.25

Заданне 23

Якія словы з прапанаваных напісаны па-беларуску няправільна?

1) стэпь       2) жолудь       3) ночь

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 61.25 - 1.25 = 60

Заданне 24

Прачытайце ўважліва народныя выразы:

1. Слова – серабро, ма..чанне – золата.

2. Яму раніцаю росна, у по..дзень млосна, а ўвечары камары кусаюць.

3. Рана ..станеш – многа зробіш.

У якім прыкладзе на месцы пропуску трэба напісаць літару ў?

A) ва ўсіх выразах

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) у 1

Г) у 2

Д) у 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 60 + 4 = 64

Заданне 25

Падлічыце колькасць слоў у скорагаворцы, якія пачынаюцца з [ч].

Чатыры чорныя карчы чарнелі чорнымі чубамі.

A) 1       Б) 2       В) 4       Г) 5       Д) 6

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 64 + 3 = 67

Заданне 26

Прачытайце ўважліва вершаваныя радкі:

Здароў, марозны, звонкі вечар!
Здароў, скрыпучы, мяккі снег!...

Хто з мастакоў слова з’яўляецца аўтарам дадзеных радкоў?

A) Максім Танк

Б) Анатоль Грачанікаў

В) Максім Багдановіч

Г) Пятрусь Броўка

Д) Якуб Колас

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 67 + 3 = 70

Заданне 27

Дадзены сказ:

Дрыготка шапоча на асіне лістота.

Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова?

A) дзейнікам       Б) выказнікам       В) дапаўненнем       Г) азначэннем       Д) акалічнасцю

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 70 - 1.25 = 68.75

Заданне 28

Выберыце з прапанаваных назоўнікі, якія маюць форму толькі множнага ліку.

1) шахматы       2) дровы       3) бочкі       4) кругі

A) усе назоўнікі

Б) няма патрэбных назоўнікаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 68.75 - 0.75 = 68

Заданне 29

Якое слова прапушчана ў народным выслоўі?

Узяўся за гуж – не кажы, што … .

A) не паснедаў

Б) не выспаўся

В) не дуж

Г) заблудзіўся

Д) не навучыўся

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 68 + 3 = 71

Заданне 30

Даследчык старажытных рукапісаў называецца … .

A) палеограф       Б) археолаг       В) геолаг       Г) архівіст       Д) філолаг

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 71 + 5 = 76


Канчатковы вынік: 76

Месца ў Беларусі: 5057

Месца ў вобласці: 1047

Месца ў раене: 34

Месца ў школе: 1

Удзельнік атрымлівае пасведчанне, "прыз для ўсіх" і прыз за высокі вынік.


uparrow