"Буслік-2024"

22 лютага 2024
Заданне для 7-8 класаў

Удзельнік: Базыльчук Ксенiя, Шерешевская СШ, Пружанский район

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў

Заданне 1

Выберыце словы, пры вымаўленні якіх на канцы чуецца [т].

1) груд       2) моладзь       3) град       4) медзь

A) усе словы

Б) 1, 2

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 2, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 30 - 0.75 = 29.25

Заданне 2

Якога дзеяслова не хапае ва ўстойлівым спалучэнні?

… другую скрыпку.

A) Шукаць       Б) Купляць       В) Іграць       Г) Аддаваць       Д) Майстраваць

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 29.25 - 1.25 = 28

Заданне 3

Лісцевае дрэва з белай карой і смачным веснавым сокам называецца … .

A) ясень       Б) бяроза       В) бук       Г) клён       Д) асіна

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 28 + 3 = 31

Заданне 4

Вызначце з прапанаваных прыкладаў толькі словазлучэнні.

1) заўважылі непарадак

2) грыбны суп

3) прыляцеў самалёт

4) з’явілася вясёлка

A) 1, 2

Б) 1, 3

В) 2, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 31 - 1.25 = 29.75

Заданне 5

У якіх лічэбніках колькасць гукаў і літар супадае?

1) два       2) тры       3) чатыры       4) сем

A) ва ўсіх лічэбніках

Б) у 1, 2

В) у 2, 3

Г) у 2, 4

Д) у 3, 4

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 29.75 + 4 = 33.75

Заданне 6

Дадзены сказ: Ціха стаіць заснежаны лес.

Колькі словазлучэнняў можна выпісаць?

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 33.75 + 4 = 37.75

Заданне 7

Выберыце з прапанаваных правільна напісаныя словы.

1) праяздны       2) бразгнуць       3) капусны       4) кантрасны

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 37.75 + 5 = 42.75

Заданне 8

У якіх прыкладах з пераблытаных літар можна скласці назвы гульняў?

1) э, і, н, т, с

2) л, о, т, у, ф, б

3) о, а, л, т

A) ва ўсіх прыкладах

Б) няма такіх прыкладаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 42.75 + 4 = 46.75

Заданне 9

Вызначце правільна напісаныя ў форме творнага склону назоўнікі.

1) прыстанью       2) прыгажосцью       3) медаллю       4) заваддзю

A) усе назоўнікі

Б) няма патрэбных назоўнікаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Заўвага:

У сувязі з тым, што сярод прапанаваных варыянтаў адказаў не аказалася правільнага, пытанне не ацэньвалася.

Пытанне не ацэньвалася

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 46.75

Заданне 10

Выберыце слова, у якім на месцы пропуску напішаце літару ы.

1) д..льфін       2) др..вотня       3) гард..роб

A) усе словы

Б) няма патрэбнага слова

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 46.75 - 1 = 45.75

Заданне 11

Якая расліна ў народзе называецца “агародным мясам”?

A) гарох       Б) фасоля       В) радыска       Г) бурак       Д) морква

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 45.75 - 1.25 = 44.5

Заданне 12

Вызначце лічэбнікі, у якіх на месцы пропуску неабходна напісаць мяккі знак (ь).

1) восем..сот       2) пяц..дзясят       3) сем..дзясят       4) шэсц..сот

A) 1, 2

Б) 1, 3

В) 2, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 44.5 - 0.75 = 43.75

Заданне 13

Які назоўнік прапушчаны ў народным выслоўі?

Лес сякуць – … ляцяць.

A) птушкі       Б) звяры       В) трэскі       Г) шышкі       Д) дуплы

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 43.75 - 1.25 = 42.5

Заданне 14

Суаднясіце прапанаваныя назоўнікі і іх значэнні.

1) апад       2) камель       3) кафля

а) ніжняя частка дрэва, якая прылягае да кораня

б) плады, якія апалі ад ветру, у час навальніцы

в) керамічны выраб для абліцоўкі сцен і печаў

A) 1-а, 2-б, 3-в

Б) 1-а, 2-в, 3-б

В) 1-б, 2-а, 3-в

Г) 1-б, 2-в, 3-а

Д) 1-в, 2-а, 3-б

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 42.5 - 0.75 = 41.75

Заданне 15

Дадзена народнае выслоўе:

Ні па кані ні па аглоблях.

Якое значэнне яму адпавядае?

A) ‘унікаць у сутнасць якой-небудзь справы’

Б) ‘прыблізна, без дапамогі вымяральных сродкаў’

В) ‘прыцягваць увагу, быць асабліва прыметным’

Г) ‘пра вельмі хуткае дзеянне’

Д) ‘не так, як хацелася (зрабілася, атрымалася)’

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 41.75 + 4 = 45.75

Заданне 16

Выберыце з прапанаваных назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку.

1) апілкі       2) дэбаты       3) падзеі

A) усе назоўнікі

Б) няма патрэбных назоўнікаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 45.75 - 0.75 = 45

Заданне 17

Чым з’яўляюцца паміж сабой устойлівыя спалучэнні душа ў душу – як кот з сабакам?

A) сінонімамі       Б) амонімамі       В) антонімамі       Г) паронімамі       Д) амографамі

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 45 + 3 = 48

Заданне 18

Закончыце сказ: Чалавек, які займаецца спортам, называецца … .

A) спарсмен       Б) спартсмен       В) спарцмен       Г) спартысмен       Д) спарыцмен

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 48 + 4 = 52

Заданне 19

У народзе існуе шмат мудрых выразаў, якія застаўляюць падумаць, паразважаць. Але не заўсёды, што чуем, можам правільна запісаць. Вызначце правільна напісаны выраз.

A) Гавары, што ведаяш, але ведай, што гаворыш.

Б) ) Гавары, что ведаеш, але ведай, что гаварыш.

В) Гавары, што ведаешь, але ведай, што гаворышь.

Г) Гавары, што ведаеш, але ведай, што гаворыш.

Д) Гавары, што ведаеш, але ведай, што гаварыш.

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 52 + 4 = 56

Заданне 20

Які займеннік напішаце на месцы пропуску ў народным выслоўі?

Галава прыгожая не тым, што на ёй, а тым, што ў … .

A) ей       Б) ёй       В) ней       Г) яе       Д) её

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 56 + 3 = 59

Заданне 21

Дапоўніце народны выраз:

Адклад не ідзе ў … .

A) адпачынак       Б) запас       В) лад       Г) будаўніцтва       Д) сяброўства

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 59 + 3 = 62

Заданне 22

Як называецца вадзяная кветка, па якой можна прадказаць змену надвор’я?

A) дзьмухавец       Б) гарлачык       В) дзядоўнік       Г) падбел       Д) чыстацел

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 62 - 1.25 = 60.75

Заданне 23

Выберыце з прапанаваных словы, у якіх ёсць [дз’].

1) падзямелле       2) падзарабіць       3) падзвіжнік       4) падзяўбці

A) усе словы

Б) 1, 2

В) 2, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 60.75 - 1 = 59.75

Заданне 24

Дадзены словазлучэнні:

1) варэнне з ягад

2) чытаць уважліва

3) надзвычай ярка

4) твой выбар.

Якое словазлучэнне абазначае дзеянне і яго прымету?

A) няма патрэбнага словазлучэння

Б) 1

В) 2

Г) 3

Д) 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 59.75 + 3 = 62.75

Заданне 25

Якія прыклады з прапанаваных напісаны правільна?

1) у даль мора

2) з ранку да вечара

3) кінуцца наўцёкі

4) гаварыць паціху

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 62.75 - 1.25 = 61.5

Заданне 26

У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску напішаце літару г?

1) дайвін..       2) боўлін..       3) скейтбор..       4) фларыс..

A) ва ўсіх словах

Б) 1, 2

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 61.5 + 3 = 64.5

Заданне 27

Пры́сак – гэта … .

A) малады сасновы лес

Б) недаспелыя ягады

В) кавалак булкі

Г) гарачы, распалены попел

Д) свіст, які суправаджае спевы

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 64.5 + 4 = 68.5

Заданне 28

Дадзены дзеясловы:

1) частаваць       2) шукаць       3) зіхацець

Які(-ія) дзеяслоў(-ы) адносіцца(-яцца) да ІІ спражэння?

A) усе дзеясловы

Б) няма патрэбнага дзеяслова

В) 1, 2

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 68.5 - 1.25 = 67.25

Заданне 29

Вызначце сказ, у якім правільна падкрэслены дзейнік.

1. Вася адказаў на пытанне: “Над – прыназоўнік.”

2. Займацца спортам вельмі карысна ў любым узросце.

3. Кожны з іх добра ведаў правіла.

A) усе сказы

Б) няма патрэбнага сказа

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 67.25 + 5 = 72.25

Заданне 30

Хто з’яўляецца аўтарам вершаваных радкоў?

Не шукай ты шчасця, долі
На чужым далёкім полі.

A) Янка Купала

Б) Якуб Колас

В) Максім Багдановіч

Г) Аркадзь Куляшоў

Д) Пятрусь Броўка

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 72.25


Канчатковы вынік: 72.25

Месца ў Беларусі: 3579

Месца ў вобласці: 721

Месца ў раене: 18

Месца ў школе: 1

Удзельнік атрымлівае пасведчанне i "прыз для ўсіх".


uparrow