Заданне 1
|
Прачытайце ўважліва вершаваныя радкі В. Гардзея. Колькі слоў ужыта ў творы, якія маюць толькі тры склады?
Дарогі, гасцінцы, сцяжыны
На захад бягуць і на ўсход.
І ўсюды прасторы Айчыны,
І ўсюды жыве мой народ.
A) 4 Б) 5 В) 6 Г) 7 Д) 8
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 24 + 4 = 28
|
Заданне 2
|
Адзначце правільны адпаведнік у беларускай мове рускага слова деревня.
A) сяло Б) засценак В) пасёлак Г) дзярэўня Д) вёска
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: ВД
|
Прамежкавы вынік: 28 - 0.75 = 27.25
|
Заданне 3
|
Падлічыце, колькі слоў у дадзеным сказе.
Надціхіміпаляміўстаезалацістаязара.
A) 4 Б) 5 В) 6 Г) 7 Д) 8
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 27.25 + 4 = 31.25
|
Заданне 4
|
Пра каго расказаў М. Пазнякоў у вершаваных радках?
Працаўніца шчыравала,
Мех арэхаў назбірала.
І грыбоў шмат насушыла,
Спелых шышак нанасіла.
Пахавала ўсё ў дупло,
Каб зімой на стол было.
A) пра куніцу
Б) пра лісу
В) пра выдру
Г) пра вавёрку
Д) пра мыш
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 31.25 - 0.75 = 30.5
|
Заданне 5
|
Маша, Янка і Антось атрымалі заданне выпісаць словы, у якіх на месцы пропуску неабходна напісаць літару з.
Маша выпісала словы сувязь, прозьба, звузіць.
Янка – завязь, казьба, збіраць.
Антось – дробязь, разьба, збегчы.
Хто з вучняў правільна выканаў усё заданне?
A) усе вучні
Б) Маша і Янка
В) Маша
Г) Янка
Д) Антось
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 30.5 - 1.25 = 29.25
|
Заданне 6
|
Падлічыце, колькі назоўнікаў у сказе.
Вада ў рэчцы была халодная, як лёд, і чыстая, як раса.
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 29.25 + 4 = 33.25
|
Заданне 7
|
Знайдзіце “лішняе” слова ў радзе:
спявак, шпак, мастак, паэт.
A) няма “лішняга” слова
Б) спявак
В) шпак
Г) мастак
Д) паэт
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 33.25 - 1 = 32.25
|
Заданне 8
|
У народзе здаўна існуе прыкмета надвор’я:
Рыбы выскакваюць з вады і ловяць мошак – на … .
A) мароз
Б) дождж
В) сонца
Г) добры ўлоў
Д) ураджай
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 32.25 - 1.25 = 31
|
Заданне 9
|
Адгадайце вершаваную загадку М. Маляўкі, узнавіўшы з “рассыпаных” складоў слова-адгадку.
Блакітнае акно,
Пакажа ўсё яно.
Захочаш – калі ласка,
Табе пакажа казку.
A) ё, ды, ра
Б) зар, тэ, ві, ле
В) га, кні
Г) атр, тэ, на, кі
Д) ча, ле, да, ра, тэ, пе
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 31 + 4 = 35
|
Заданне 10
|
Вызначце, якое слова не з’яўляецца гароднінай:
морква, парэчкі, радыска, гарбуз.
A) няма патрэбнага варыянта
Б) морква
В) парэчкі
Г) радыска
Д) гарбуз
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 35 + 3 = 38
|
Заданне 11
|
Прачытайце ўважліва вершаваныя радкі Янкі Журбы.
Бор сустрэў нас, як сяброў,
Даў па кошыку грыбоў:
Сыраежак, маслякоў,
І апенек, і груздоў,
І лісічак, і рыжкоў,
А найбольш – баравікоў.
Падлічыце, колькі назваў грыбоў ужыта ў творы.
A) 4 Б) 5 В) 6 Г) 7 Д) 8
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 38 + 3 = 41
|
Заданне 12
|
Колькі агульных назоўнікаў можна скласці са складоў ка, за, ва, са?
A) 4 Б) 5 В) 6 Г) 7 Д) 8
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: няма адказу
|
Прамежкавы вынік: 41
|
Заданне 13
|
Дадзены прыметнікі бáцькаў, бáцькаўскі, бацькóўскі. Якое слова мае значэнне ‘звязаны з бацькаўшчынай, радзімай’?
A) усе словы
Б) няма патрэбнага варыянта
В) ба́цькаў
Г) ба́цькаўскі
Д) бацько́ўскі
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 41 - 1.25 = 39.75
|
Заданне 14
|
Выберыце з дадзеных слова(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску неабходна напісаць літару о:
1) к..рова 2) ж..луд 3) р..жок
A) усе словы
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 3
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 39.75 - 0.75 = 39
|
Заданне 15
|
Якія словы з дадзеных правільна падзелены для пераносу?
1) птуш-ка 2) раскры-ць 3) дзяцін-ства
A) усе словы
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 1, 3
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 39 - 0.75 = 38.25
|
Заданне 16
|
Колькі назоўнікаў у форме назоўнага склону ўжыта ў вершаваных радках В. Вярбы?
Белыя бярозы спалі на ўзлеску,
А сваю галоўку ўзняла пралеска.
Тоненькую ножку з-пад пярыны белай
На зямлю пралеска ставіла нясмела.
A) 2 Б) 3 В) 5 Г) 6 Д) 8
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 38.25 - 1.25 = 37
|
Заданне 17
|
Пасля якіх літар у словах не пішацца апостраф?
1) й 2) д 3) ў 4) б
A) пасля ўсіх дадзеных літар
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 37 + 3 = 40
|
Заданне 18
|
Разынкі – гэта сушаныя ягады … .
A) ажын Б) трускалак В) вішань Г) вінаграду Д) журавін
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: няма адказу
|
Прамежкавы вынік: 40
|
Заданне 19
|
Якая літара ў беларускім алфавіце стаіць перад ў?
A) х Б) ц В) у Г) ф Д) ы
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 40 - 0.75 = 39.25
|
Заданне 20
|
Прачытайце ўважліва верш Я. Коласа “На лузе”. Колькі [о] у словах твора?
Ветрык краскі чуць калыша,
Луг зялёны жыццём дыша,
Конікі трашчаць.
У лозах шчэбет не сціхае,
Шум стаіць і свіст.
У яркім бляску спачывае
На ракіце ліст.
A) 0 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 39.25 - 1.25 = 38
|
Заданне 21
|
У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску неабходна напісаць мяккі знак?
1) іл..дзіна 2) дз..веры 3) ц..мянасць 4) узмор..е
A) ва ўсіх словах
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 38 - 1 = 37
|
Заданне 22
|
Вызначце правільны запіс прыметніка ў словазлучэнні.
1) феірычнае відовішча
2) фіерычнае відовішча
3) фіярычнае відовішча
4) феярычнае відовішча
5) феерычнае відовішча
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: няма адказу
|
Прамежкавы вынік: 37
|
Заданне 23
|
Як называліся ў народзе песні, што спяваліся падчас гукання вясны?
1) забаўлянкі 2) пацешкі 3) вяснянкі 4) гулянкі 5) песенькі
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 37 - 1 = 36
|
Заданне 24
|
Старажытныя беларускія гарады былі буйнымі цэнтрамі рамяства. Археолагі падлічылі, што ў Полацку, напрыклад, жылі майстры больш чым шасцідзесяці спецыяльнасцей: ганчары, бондары, шаўцы, меднікі і інш. Як называўся майстар, які рабіў грабяні, гузікі, шахматныя фігуры?
1) замочнік 2) збройнік 3) гарбар 4) жарнасек 5) касцярэз
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: няма адказу
|
Прамежкавы вынік: 36