Заданне 1
|
Прачытайце ўважліва вершаваныя радкі Н. Гілевіча. Колькі дзеясловаў ужыта ў творы?
З выраю далёкага
Птушкі прыляталі –
Гагаталі, ёкалі,
Шчоўкалі, свісталі.
Засялялі домікі,
Майстравалі гнёзды.
Слухалі садоўнікі
Іх канцэрт узнёслы.
A) 5 Б) 6 В) 7 Г) 8 Д) 9
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 30 - 1 = 29
|
Заданне 2
|
Знайдзіце “лішняе” слова ў радзе:
нядзеля, панядзелак, красавік, серада.
A) няма “лішняга” слова
Б) нядзеля
В) панядзелак
Г) красавік
Д) серада
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 29 - 0.75 = 28.25
|
Заданне 3
|
Колькі назоўнікаў у форме адзіночнага ліку ўжыта ў вершаваных радках В. Гардзея?
Срэбрам ранішніх рос,
Зорнай яснасцю ночы
І пяшчотай бяроз
Твае свецяцца вочы.
A) 2 Б) 3 В) 4 Г) 5 Д) 6
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 28.25 - 1.25 = 27
|
Заданне 4
|
Колькі беларускіх назваў месяцаў маюць на канцы мяккі знак?
A) 4 Б) 6 В) 8 Г) 10 Д) 12
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 27 + 4 = 31
|
Заданне 5
|
Выберыце з дадзеных прыкладаў толькі назвы абутку.
1) штаны 2) чаравікі 3) тапкі 4) спадніца 5) шлёпанцы 6) шкарпэткі
A) усе прыклады
Б) 1, 3, 4
В) 2, 3, 5
Г) 3, 5, 6
Д) 5, 6
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 31 + 3 = 34
|
Заданне 6
|
У якім(-іх) з дадзеных слове(-ах) “схаваліся” тры жаночыя імені?
1) вольха 2) цагліна 3) раўніна
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 2
Д) 3
Заўвага:
З-за некарэктнай умовы задання пытанне не ацэньвалася.
|
Пытанне не ацэньвалася
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 34
|
Заданне 7
|
Якія словы з дадзеных ўжываюцца ў адзіночным і множным ліках?
1) вядро 2) сядло 3) вясло 4) верацяно
A) усе словы
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 34 - 1.25 = 32.75
|
Заданне 8
|
Вызначце, якое слова не з’яўляецца садавінай:
сліва, чарэшня, яблык, цыбуля.
A) няма патрэбнага варыянта
Б) сліва
В) чарэшня
Г) яблык
Д) цыбуля
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 32.75 + 3 = 35.75
|
Заданне 9
|
Якога слова не хапае на месцы пропуску ў вершаваных радках С. Шушкевіча?
Цацак з тысячу на …
Нам развесіў чараўнік.
Палыхаюцца іголкі
У дзіўным казачным агні.
A) сасну Б) елку В) ёлку Г) гірлянду Д) акно
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 35.75 - 1.25 = 34.5
|
Заданне 10
|
Выберыце з дадзеных словы, у якіх на месцы пропуску трэба напісаць літару ш.
1) сце..камі 2) даро..камі 3) но..камі 4) узме..камі 5) усме..камі
A) усе прыклады
Б) толькі прыклад 5
В) 1, 2, 4
Г) 2, 3
Д) 4, 5
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 34.5 - 1 = 33.5
|
Заданне 11
|
Які адпаведнік у рускай мове мае назоўнік канюшына?
A) лошадь Б) конюшня В) клевер Г) сарай Д) телега
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 33.5 + 3 = 36.5
|
Заданне 12
|
У якім парадку неабходна размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст?
1. Сонейка ж усміхнулася, выглянула з-за воблака, абагрэла зямлю і замёрзлага вандроўніка.
2. Пачаў Вецер дзьмуць, колькі было моцы.
3. Ён падбадзёрыўся, зняў сваю накідку, прывязаў да сядла і паехаў далей.
4. Аднойчы Сонца і Вецер заспрачаліся, хто з іх мацнейшы.
5. Але чым болей стараўся, тым мацней закутваўся вандроўнік у сваю накідку.
6. Нарэшце вырашылі памерацца сілай з вандроўнікам, які ехаў вярхом на кані.
A) 1, 3, 6, 4, 2, 5
Б) 2, 4, 5, 3, 6, 1
В) 3, 1, 5, 6, 4, 2
Г) 4, 6, 2, 5, 1, 3
Д) 5, 2, 4, 1, 3, 6
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 36.5 - 0.75 = 35.75
|
Заданне 13
|
Якія словы з дадзеных аднакаранёвыя?
1) камар – камень
2) камень – комін
3) камень – каменны
4) камар – камарыны
A) 1, 2
Б) 1, 4
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 35.75 + 3 = 38.75
|
Заданне 14
|
Дадзены назоўнікі:
1) гурба 2) дарога 3) елка 4) казка 5) іголка
Размясціце словы ў алфавітным парадку.
A) 1, 3, 2, 4, 5
Б) 1, 4, 3, 5, 2
В) 1, 2, 3, 5, 4
Г) 2, 1, 4, 5, 3
Д) 3, 5, 4, 2, 1
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 38.75 - 0.75 = 38
|
Заданне 15
|
Адгадайце народную загадку, слова-адгадка якой “схавалася” ў пераблытаных літарах.
Мяне з дрэва наламалі, потым лыкам абвязалі, але я не сумую, а па хаце ўсё танцую.
A) і, е, н, в, к
Б) о, д, я, р, в
В) а, г, а, к, р, а, ч
Г) а, ч, б, о, к
Д) а, у, т, б, р
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 38 - 0.75 = 37.25
|
Заданне 16
|
Якія галосныя напішаце пасля літары т?
1) а 2) я 3) о 4) ё 5) ы 6) і 7) у 8) ю
Выберыце патрэбныя варыянты.
A) усе варыянты
Б) усе варыянты, акрамя 1
В) 1, 3, 5, 7
Г) 2, 4, 6, 8
Д) 3, 5, 6
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 37.25 + 3 = 40.25
|
Заданне 17
|
Якія словы з дадзеных напісаны правільна?
1) веце 2) лісце 3) узлесе 4) трысцё
A) усе прыклады
Б) няма правільных варыянтаў
В) 1, 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 40.25 - 0.75 = 39.5
|
Заданне 18
|
Выберыце з прапанаваных прыкладаў віды маўленчай дзейнасці:
1) аўдзіраванне 2) гаварэнне 3) чытанне
A) усе прыклады
Б) усе прыклады, акрамя 1
В) няма патрэбных варыянтаў
Г) 1, 2
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 39.5 + 5 = 44.5
|
Заданне 19
|
Назоўнікі могуць абазначаць:
1) назвы асоб
2) назвы жывых істот
3) назвы прадметаў
4) назвы з’яў прыроды
5) апрадмечаныя якасці
6) дзеянні і стан
Выберыце з прапанаваных патрэбныя варыянты.
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 2, 3
Г) 1, 2, 3, 4
Д) 5, 6
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 44.5 - 1.25 = 43.25
|
Заданне 20
|
Які дзеяслоў з дадзеных мае значэнне ‘раскалоць, раздзяліць на часткі, шчапаючы’?
1) расчапіць 2) расшчапіць 3) расшчаміць
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 43.25 + 4 = 47.25
|
Заданне 21
|
Закончыце народныя выслоўі па пачатку:
1) Што ні край, то …
2) Куды ні кінь, …
3) Колькі ваду ні гатуй, усё …
4) Што не чуеш, тое …
а) вокам бачыш б) вада будзе в) не наносіш г) усюды клін д) свой звычай
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-д
Б) 1-б, 2-в, 3-д, 4-г
В) 1-г, 2-а, 3-г, 4-в
Г) 1-в, 2-д, 3-а, 4-б
Д) 1-д, 2-г, 3-б, 4-а
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 47.25 - 1 = 46.25
|
Заданне 22
|
Лён – каштоўная расліна, да якой з павагай адносіліся ва ўсе часы. А дзе ўзнікла першае адзенне з ільняных тканін?
A) у Старажытным Егіпце
Б) у Месапатаміі
В) у Індыі
Г) у Кітаі
Д) у Заходняй Еўропе
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 46.25 - 1.25 = 45
|
Заданне 23
|
Выберыце з прапанаваных правільна напісаныя словы:
1) рассадзіць 2) расада 3) расселіна 4) расол
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 45 - 1.25 = 43.75
|
Заданне 24
|
У народзе здаўна існуе прыкмета:
Першы трывалы снег выпадае … .
A) раніцай Б) днём В) надвячоркам Г) вечарам Д) ноччу
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 43.75 - 1 = 42.75
|
Заданне 25
|
Дадзены прыметнікі гаспадарлівы, гаспадарны, гаспадарчы, гаспадарскі. Якое слова мае значэнне ‘заснаваны на правільным вядзенні гаспадаркі’?
A) усе словы Б) гаспадарлівы В) гаспадарны Г) гаспадарчы Д) гаспадарскі
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 42.75 - 1.25 = 41.5
|
Заданне 26
|
У вершаванай загадцы С. Шах схавалася незвычайнае слова-амонім:
Вам даю адну хвіліну,
Бо сказаць даволі лёгка:
Што за тоўстая тканіна –
І для тэнісу пляцоўка?
A) грыф Б) корт В) кардон Г) аркуш Д) стадыён
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 41.5 + 4 = 45.5
|
Заданне 27
|
Пераблыталіся літары слова, якога не хапае ў вершаваных радках Р. Барадуліна. Знайдзіце правільны адказ.
Студзень студзіць рунь густую.
Люты злосны, ён лютуе.
Сок пускае … –
Да салодкага прывык.
A) к, а, і, а, к, с, в
Б) а, с, а, в, к, і, к, р
В) р, е, э, ь, в, н, ч
Г) е, і, н, п, л, ь
Д) н, ь, е, в, н, і, ж
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 45.5 - 1 = 44.5
|
Заданне 28
|
Выберыце з дадзеных назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку:
1) сені 2) абдымкі 3) дзверы
A) усе словы
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 44.5 - 1.25 = 43.25
|
Заданне 29
|
Які адпаведнік у беларускай мове мае руская назва расліны зверобой?
A) першацвет Б) кураслеп В) святаяннік Г) наперстаўка Д) тлушчанка
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 43.25 - 1.25 = 42
|
Заданне 30
|
Як даўней называлі чайнік для заваркі чаю?
A) імбрычак Б) імасць В) зэдаль Г) засланка Д) гушча
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 42 - 1 = 41