Заданне 1
|
Уважліва прачытайце вершаваныя радкі М. Стральцова. Колькі разоў ужываецца літара ў?
Хто гадаваўся ў цішы дрэў,
Той ашчаджае і ўспаміны
Аб тым, як любасцю шчырэў
Да кожнай зёлкі і націны.
A) 0 Б) 2 В) 4 Г) 5 Д) 6
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 30 + 3 = 33
|
Заданне 2
|
Падлічыце, колькі слоў у дадзеным сказе.
Заазёраміпаднебамсветлымнесціхаептушакзвонкіхор.
A) 7 Б) 8 В) 9 Г) 10 Д) 11
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 33 - 1 = 32
|
Заданне 3
|
Выберыце з дадзеных прыкладаў толькі назвы адзення.
1) сукенка 2) кеды 3) пінжак 4) боты
A) усе прыклады
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 32 + 3 = 35
|
Заданне 4
|
Колькі граматычных асноў у сказе?
Мароз валёнкамі пагрукваў, трашчаў у клёнах за сцяной, я шчылінку ў акне прахукаў і бачыў свет дзівосны ў ёй (В. Гардзей).
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 35 - 0.75 = 34.25
|
Заданне 5
|
Якія з дадзеных слоў правільна падзелены для пераносу?
1) здаро-ўе 2) сям’-я 3) нацян-ькі
A) усе словы
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 34.25 - 0.75 = 33.5
|
Заданне 6
|
Колькі прыналежных займеннікаў ужыта ў вершаваных радках Ю. Свіркі?
Я люблю ката Мурлыку.
Ён вусаты, невялікі.
Не сярдзіты ён зусім,
Пагуляць люблю я з ім.
A) 0 Б) 1 В) 3 Г) 4 Д) 5
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 33.5 - 1.25 = 32.25
|
Заданне 7
|
Якая літара ў беларускім алфавіце стаіць адразу пасля з?
A) ў Б) і В) е Г) к Д) в
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 32.25 + 3 = 35.25
|
Заданне 8
|
У вершаванай загадцы С. Шах схавалася незвычайнае слова-амонім:
Вось цікава: я – граніца,
Я – дзяржаўная мяжа.
Як жа так магло зрабіцца,
Што й папера яшчэ я?
A) грыф Б) шрыфт В) кардон Г) аркуш Д) нота
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 35.25 + 4 = 39.25
|
Заданне 9
|
У якім парадку неабходна размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст?
1. Яны спрытна зрываюць сухія шышкі ды, спяшаючыся, нясуць у свае дуплы.
2. Якое раздолле ў зялёным бары летам!
3. Яловая шышка, незнарок скінутая вавёркай, гулка стукнулася аб ствол дрэва.
4. Вунь на высокіх кучаравых елках і хвоях смела разгульваюць вавёркі.
5. Адразу пачулася спуджанае стракатанне сарокі.
A) 1, 3, 2, 5, 4
Б) 2, 4, 1, 3, 5
В) 3, 1, 5, 4, 2
Г) 4, 5, 2, 3, 1
Д) 5, 2, 4, 1, 3
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 39.25 - 0.75 = 38.5
|
Заданне 10
|
Адгадайце народную загадку, слова-адгадка якой “схавалася” ў пераблытаных літарах.
Нос кручком, сам худ, а галава з пуд.
A) о, с, л, т
Б) о, я, р, д, в
В) і, э, а, л, р
Г) а, к, у, ж, р, к
Д) я, е, н, м, б, з
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 38.5 + 5 = 43.5
|
Заданне 11
|
Якой часцінай мовы з’яўляецца выдзеленае ў сказе слова?
Вакол дома ў пачатку вясны дружна зацвілі цюльпаны.
A) прыназоўнік Б) злучнік В) часціца Г) прыслоўе Д) назоўнік
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 43.5 + 5 = 48.5
|
Заданне 12
|
У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску неабходна напісаць літару е?
1) м..цэнат 2) пов..зь 3) м..дуза 4) зав..зь 5) с..натар
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 3, 5
Г) 2, 4
Д) 3, 4, 5
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 48.5 - 1 = 47.5
|
Заданне 13
|
Вызначце няправільна напісаную форму дзеяслова даваць.
1) даеш 2) даець 3) даяце
A) усе прыклады
Б) няма патрэбнага варыянта
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 47.5 - 1 = 46.5
|
Заданне 14
|
Якія назоўнікі з дадзеных ужываюцца толькі ў множным ліку?
1) джынсы 2) шорты 3) суткі
A) усе
Б) няма такіх
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 46.5 - 0.75 = 45.75
|
Заданне 15
|
Выберыце з прапанаваных назвы тканін.
1) крэп 2) сацін 3) шыфон 4) аксаміт
A) усе прыклады
Б) няма патрэбнага варыянта
В) 1, 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 45.75 - 1.25 = 44.5
|
Заданне 16
|
Дадзены словы:
1) сонечна 2) лёгка 3) багата
Якому слову адпавядае будова “корань+суфікс+канчатак”?
A) усім
Б) няма такіх слоў
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 44.5 - 1.25 = 43.25
|
Заданне 17
|
Выберыце з прапанаваных назоўнікі мужчынскага роду.
1) жаль 2) шалік 3) бярлог 4) шаль
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 43.25 - 1.25 = 42
|
Заданне 18
|
Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае ў сказе слова?
Ціха ў лесе.
A) дзейнікам Б) выказнікам В) дапаўненнем Г) азначэннем Д) акалічнасцю
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 42 - 1 = 41
|
Заданне 19
|
Дадзены словы:
1) бра 2) аташэ 3) кава
Вызначце назоўнік(-і) ніякага роду.
A) усе словы
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1
Г) 1, 2
Д) 3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 41 - 1.25 = 39.75
|
Заданне 20
|
Шоўк – ніткі, якія вырабляюцца з выдзяленняў вусеня шаўкапрада, а таксама тканіна з такіх нітак. Упершыню пра шоўк упаміналася ў храналогіі 2640 года да н. э. … .
A) Старажытнага Егіпта
Б) Месапатаміі
В) Індыі
Г) Кітая
Д) Заходняй Еўропы
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 39.75 - 0.75 = 39
|
Заданне 21
|
Выберыце з дадзеных прыклады, у якіх словы пішуцца з вялікай літары.
1) (К, к)упалаўская прэмія
2) (Н, н)овы год
3) (Дз, дз)ень беларускай навукі
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 39 - 1.25 = 37.75
|
Заданне 22
|
У народзе здаўна існуе прыкмета:
Позні асенні гром – … .
A) малы дождж
Б) позні снег
В) стомлены вандроўнік
Г) раннія замаразкі
Д) не будзе вясёлкі
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 37.75 - 1 = 36.75
|
Заданне 23
|
Дадзены прыметнікі:
1) бало́тны 2) бало́цісты 3) балаця́ністы 4) балаця́ны
Які з прыметнікаў ўжываецца ў значэнні ‘багаты балотамі’?
A) няма такіх Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 36.75 + 3 = 39.75
|
Заданне 24
|
Гэта кветка ў гатычным сярэдневякоўі была шырока распаўсюджаным сімвалам кахання і маўчання. Яна складалася з сямі пялёсткаў з зубчастымі лістамі і сцяблінамі, якія перапляталіся ў мудрагелістым узоры з іншымі раслінамі, напрыклад, гранатам. Як называецца гэта кветка?
A) лілея Б) незабудка В) гладыёлус Г) ружа Д) фіялка
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 39.75 - 1.25 = 38.5
|
Заданне 25
|
Дадзены словазлучэнні:
1) знаходзіцца на мяж..
2) расказаць сяброўц..
3) везці на тачц..
4) шышкі на елц..
Вызначце прыклады, у якіх назоўнікі маюць канчатак -ы.
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 38.5 - 1 = 37.5
|
Заданне 26
|
Выберыце з дадзеных правільна напісаныя словы:
1) відэа-тэлефон 2) вадасцёк 3) бензабак
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 37.5 - 1 = 36.5
|
Заданне 27
|
У вершы В. Гардзея “Вадзяны арэх плывучы” ёсць радкі:
Ні быстры́, ні хваль зыбучых –
Азярцо, і бачны ў ім
Вадзяны арэх плывучы,
А інакш – … .
Як яшчэ называюць вадзяны арэх?
A) амяла Б) чылім В) гарлачык жоўты Г) баранец Д) гайнік
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 36.5 - 1 = 35.5
|
Заданне 28
|
Дапоўніце народныя выразы па пачатку:
а) Лёгка пасварыцца – … б) Садок садзіць – … в) Спяшыць – …
1) жыццё харашыць 2) людзей смяшыць 3) цяжэй памірыцца
A) а-1, б-2, в-3
Б) а-1, б-3, в-2
В) а-2, б-1, в-3
Г) а-3, б-2, в-1
Д) а-3, б-1, в-2
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 35.5 - 0.75 = 34.75
|
Заданне 29
|
Верш, у якім пачатковыя літары радкоў, прачытаныя зверху ўніз або знізу ўверх, складаюць чыё-небудзь імя або прозвішча, слова або выраз, называецца … .
1) белы верш 2) акраверш 3) акцэнтны верш 4) астрафічны верш
A) няма патрэбнага варыянта Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 34.75 + 4 = 38.75
|
Заданне 30
|
Як звалі беларускага акцёра, рэжысёра, пісьменніка, мастака, тэатральнага дзеяча, які ў 1918–1920 гадах быў акцёрам і рэжысёрам Першага беларускага таварыства драмы і камедыі?
A) Янка Купала
Б) Уладзіслаў Галубок
В) Змітрок Бядуля
Г) Ігнат Буйніцкі
Д) Кандрат Крапіва
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 38.75 - 1.25 = 37.5