Заданне 1
|
Колькі прыметнікаў ужыта ў сказе?
У небе месяц устаў зялёны і хутка стане снегавым (М. Багдановіч).
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 30 - 0.75 = 29.25
|
Заданне 2
|
Пра якое дрэва ў народзе гавораць: “Ніхто яе не палохае, а яна дрыжыць”?
A) пра бярозу
Б) пра вярбу
В) пра асіну
Г) пра таполю
Д) пра сасну
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 29.25 - 1 = 28.25
|
Заданне 3
|
Янка хацеў напісаць у сачыненні пра беларускія стравы, пра тое, што ён любіць есці прыгатаваныя аладкі з дранай бульбы, але забыўся, як яны называюцца. Дапамажыце хлопчыку ўспомніць.
A) верашчака Б) дранікі В) праснакі Г) кісель Д) бліны
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 28.25 + 3 = 31.25
|
Заданне 4
|
Падлічыце, колькі слоў у вершаваных радках У. Караткевіча маюць [э].
Блякла-сіняе неба і чырвань галін.
Уздыхае ветрык. Спадае ліст.
Асцярожна сонца з голых асін
Выпаўзае на ціхі сінічны свіст.
A) 0 Б) 2 В) 4 Г) 6 Д) 7
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 31.25 - 1.25 = 30
|
Заданне 5
|
Выберыце з дадзеных словы, якія маюць чатыры склады.
1) мёдаварэнне 2) беласнежны 3) цецеруковы 4) дзявяцера 5) букініст
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 30 + 3 = 33
|
Заданне 6
|
Дадзены назвы беларускіх гарадоў:
1) Мінск 2) Барысаў 3) Магілёў 4) Орша 5) Чачэрск 6) Полацк
У якіх назвах ёсць [о]?
A) няма такіх назваў
Б) 1, 2, 4
В) 2, 5
Г) 3, 4, 6
Д) 4, 6
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 33 + 4 = 37
|
Заданне 7
|
Колькі назоўнікаў можна ўтварыць, змяняючы толькі на месцы пропуску галосную (уласныя імёны не лічыць)?
С..м
A) 2 Б) 3 В) 4 Г) 5 Д) 6
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 37 - 1 = 36
|
Заданне 8
|
Якое значэнне слова з дадзеных няправільнае?
1) Сумёт – ‘ручны ткацкі станок’.
2) Крыніца – ‘натуральны выхад падземных вод на паверхню зямлі’.
3) Бухта – ‘невялікі марскі заліў, прыгодны для стаянкі суднаў’.
A) усе значэнні слоў няправільныя
Б) усе значэнні слоў правільныя
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 36 + 4 = 40
|
Заданне 9
|
Хто па прафесіі выкарыстоўвае наступныя словы: гледачы, прэм’ера, касцюм, грым?
A) кравец Б) шавец В) сталяр Г) артыст Д) журналіст
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 40 + 3 = 43
|
Заданне 10
|
Які сінонім можна падабраць да слова спакваля?
A) рашуча Б) паступова В) мужна Г) блізка Д) хітра
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 43 + 5 = 48
|
Заданне 11
|
Адгадайце літаратурную загадку В. Жуковіча.
Хто плыве па небе клінам
У асенняй цішыні?
І ўзгоркам, і далінам
Хто курлыча з вышыні?
A) шпакі Б) качкі В) жураўлі Г) чайкі Д) вароны
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 48 + 3 = 51
|
Заданне 12
|
Як называецца той чалавек, які ўмее рабіць і рамантаваць печы?
A) цясляр Б) маляр В) пчаляр Г) муляр Д) будаўнік
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 51 + 5 = 56
|
Заданне 13
|
На якія пытанні адказвае даданы член сказа азначэнне?
A) хто? што?
Б) што рабіць? што зрабіць?
В) каго? чаго?
Г) які? чый?
Д) калі? куды?
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 56 - 1 = 55
|
Заданне 14
|
У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску напішаце літару я?
1) м..дуніца 2) к..раміка 3) л..мантаваць 4) св..ткаваць
A) ва ўсіх словах
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 55 + 3 = 58
|
Заданне 15
|
Выберыце правільны адпаведнік рускага народнага выслоўя “то и дело (беспрерывно, постоянно)”.
A) як мага
Б) раз-пораз
В) стрымгалоў
Г) біць чалом
Д) сяк-так
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 58 - 1.25 = 56.75
|
Заданне 16
|
Якія словы з дадзеных напісаны правільна?
1) атказаць 2) аддаць 3) бязхмарны 4) расчысціў 5) патпісаць
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 56.75 - 1 = 55.75
|
Заданне 17
|
Якімі часцінамі мовы з’яўляюцца наступныя словы? Выберыце правільны варыянт.
1) зверху 2) цвіценне 3) падтрымаць 4) сваё 5) неабсяжны
а) назоўнік б) прыметнік в) дзеяслоў г) займеннік д) прыслоўе
A) 1-д, 2-а, 3-в, 4-г, 5-б
Б) 1-в, 2-г, 3-б, 4-д, 5-а
В) 1-а, 2-в, 3-д, 4-б, 5-г
Г) 1-а, 2-в, 3-д, 4-б, 5-г
Д) 1-г, 2-б, 3-а, 4-в, 5-д
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 55.75 - 0.75 = 55
|
Заданне 18
|
У якім сказе няправільна вызначаны дзейнік?
1) Дзеці сыплюць у кармушкі зярняткі.
2) Над кветкамі з самай раніцы ўюцца пчолы.
3) Яны хацелі зрабіць замалёўкі на прыродзе.
A) ва ўсіх сказах
Б) няма патрэбнага сказа
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 55 - 0.75 = 54.25
|
Заданне 19
|
Якія назоўнікі з прапанаваных маюць форму толькі множнага ліку?
1) апілкі 2) металы 3) дрожджы 4) суніцы
A) усе назоўнікі
Б) няма патрэбных назоўнікаў
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 54.25 + 4 = 58.25
|
Заданне 20
|
У народзе гавораць: “Не святыя гаршкі …”. Якога слова не хапае?
A) абпальваюць Б) лепяць В) б’юць Г) дораць Д) носяць
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 58.25 - 1.25 = 57
|
Заданне 21
|
Вязынка – радзіма выдатнага беларускага паэта … .
A) Янкі Купалы
Б) Якуба Коласа
В) Петруся Броўкі
Г) Максіма Багдановіча
Д) Уладзіміра Караткевіча
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 57 - 1.25 = 55.75
|
Заданне 22
|
Якія словы на месцы пропуску патрабуюць напісання мяккага знака (ь)?
1) дзядз..ка 2) ц..мяны 3) кас..ба 4) дз..муць
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) толькі 3
Г) 1, 2
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 55.75 - 1.25 = 54.5
|
Заданне 23
|
Дапоўніце народнае выслоўе.
Не пытайся, які гаспадар, калі … .
1) спіна не баліць
2) вароты падаюць, а колы рыпяць
3) пад’ясі ў ахвоту
4) гаспадыня за пірог
5) сытым не будзеш
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 54.5 - 1.25 = 53.25
|
Заданне 24
|
Заснавальнікам беларускага кнігадрукавання з’яўляецца … .
A) Сымон Будны
Б) Францыск Скарына
В) Сімяон Полацкі
Г) Мялецій Сматрыцкі
Д) Васіль Цяпінскі
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 53.25 + 3 = 56.25
|
Заданне 25
|
Выберыце з дадзеных словы, якія маюць нулявы канчатак.
1) калекцыя 2) мора 3) клас 4) палоззе 5) масаж
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 56.25 + 3 = 59.25
|
Заданне 26
|
Многія народныя казкі пачынаюцца словамі “ў трыдзявятым царстве, у трыдзясятым гасударстве”. Які лік у старажытныя часы абазначаў парадкавы лічэбнік трыдзявяты?
A) 9 Б) 19 В) 27 Г) 35 Д) 39
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 59.25 - 1.25 = 58
|
Заданне 27
|
Выберыце з дадзеных толькі назвы ганчарных вырабаў.
1) відэлец 2) гарлач 3) збан 4) спарыш 5) слоік
A) усе назвы
Б) няма патрэбных назваў
В) 1, 2, 3
Г) 2, 3, 4
Д) 3, 4, 5
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 58 + 4 = 62
|
Заданне 28
|
Ансамбль з двух выканаўцаў называецца дуэт. Як называецца ансамбль, у якім музыкантаў пяць?
A) сінтэз Б) трыа В) квартэт Г) квінтэт Д) сіндыкат
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 62 + 4 = 66
|
Заданне 29
|
Гэту кветку здаўна называлі кветкай вернасці, эмблемай “майскай каралевы”. Шмат старажытна-грэчаскіх легенд было складзена пра яе. Навуковая назва кветкі абазначае ў перакладзе “мышынае вушка”. Сок жа гэтай кветкі, як гавораць, мае арыгінальную ўласцівасць садзейнічаць зацвярдзенню сталі. Што гэта за кветка?
A) ружа Б) незабудка В) сон-трава Г) фіялка Д) дзьмухавец
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 66 - 1.25 = 64.75
|
Заданне 30
|
Колькасць літар алфавіта ў кожнай мове розная. Гэта залежыць ад фанетычных асаблівасцей мовы. У беларускім алфавіце 32 літары. А колькі літар у лацінскім алфавіце?
A) 18 Б) 23 В) 25 Г) 30 Д) 33
Заўвага:
З-за недакладнай умовы (мелася на ўвазе колькасць літар у класічным лацінскім алфавіце) пытанне не ацэньвалася.
|
Пытанне не ацэньвалася
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 64.75