Заданне 1
|
Здаўна існуе народнае павер’е, што на Каляды нельга частавацца да позняга вечара, пакуль не з’явіцца(-яцца) … .
A) першы госць
Б) калядоўшчыкі
В) першая зорка на небе
Г) музы́кі
Д) гаспадар
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 30 - 1 = 29
|
Заданне 2
|
Назвы якой міфалагічнай істоты не хапае на месцы пропуску ў вершаваных радках Янкі Купалы?
Барадой … ківае,
Шалы нетраў спавівае.
A) лясун Б) балотнік В) вадзянік Г) дамавік Д) баннік
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 29 + 3 = 32
|
Заданне 3
|
Як сцвярджаюць даследчыкі, сонца ў розную пару года мела розныя назвы: поры года – 1) вясна; 2) лета; 3) зіма;
назвы сонца – а) Купала; б) Каляда; в) Ярыла.
Суаднясіце назвы.
A) 1-а, 2-б, 3-в
Б) 1-в, 2-б, 3-а
В) 1-б, 2-а, 3-б
Г) 1-б, 2-в, 3-а
Д) 1-в, 2-а, 3-б
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 32 - 0.75 = 31.25
|
Заданне 4
|
Пра сузор’е Вялікай Мядзведзіцы захавалася шмат і легенд, і паданняў. Як называлі ў народзе гэта сузор’е? Выберыце правільныя варыянты:
1) Воз 2) Лось 3) Валасыня 4) Коўш 5) Вялікая Павозка
A) усе варыянты
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 31.25 - 1.25 = 30
|
Заданне 5
|
Юрась павінен быў уставіць у сказе замест кропак патрэбны назоўнік. Дапамажыце хлопчыку выканаць правільна заданне.
У даўнія часы сярод памешчыкаў і шляхты было прэстыжна разводзіць побач з маёнткамі, у азёрах ці нават сажалках, … з чорнай афарбоўкай.
A) куніц Б) выдраў В) норак Г) баброў Д) качак
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 30 - 1.25 = 28.75
|
Заданне 6
|
Галоўным героем паэтаў-рамантыкаў з’яўляецца … .
A) касманаўт Б) летуценнік В) лётчык Г) разведчык Д) дыпламат
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 28.75 + 5 = 33.75
|
Заданне 7
|
Колькі назоўнікаў у форме адзіночнага ліку ўжыта ў сказе?
Лебедзь ляцеў, выцягнуўшы наперад сваю гнуткую шыю, рассякаючы паветра магутнымі ўзмахамі вялікіх крылаў.
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 33.75 - 0.75 = 33
|
Заданне 8
|
Закончыце народнае выслоўе:
Ласкавае слоўка, як сонейка, … .
A) выглядае Б) грэе В) заходзіць Г) усміхаецца Д) свеціць
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 33 - 0.75 = 32.25
|
Заданне 9
|
Колькі [л] у словах вершаваных радкоў Г. Бураўкіна?
Каля дарогі жыта ў полі,
Вярба старая ля ракі,
Ды ў жоўтым восеньскім прыполе
Рабін даспелых аганькі.
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 32.25 - 1 = 31.25
|
Заданне 10
|
Які назоўнік прапушчаны ў народным выслоўі старога … на мякіне не правядзеш?
A) салаўя Б) жураўля В) вераб’я Г) бусла Д) дразда
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 31.25 - 1 = 30.25
|
Заданне 11
|
Выберыце з прапанаваных спалучэнняў словы-пажаданні дабрабыту.
1) шчасліва заставацца
2) будзьце здаровы, як баравікі ў дубровах
3) у гасцях добра, а дома лепш
4) згубленага не знойдзеш
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 30.25 - 1 = 29.25
|
Заданне 12
|
Дадзены сказ:
Браслаўскія азёры называюць блакітнымі кара́лямі Беларусі.
Колькі слоў у сказе маюць чатыры склады?
A) 2 Б) 3 В) 4 Г) 5 Д) 6
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 29.25 - 1 = 28.25
|
Заданне 13
|
Якога слова не хапае ў афарызме?
Добра ўсё ўмець, ды не ўсё … .
A) памятаць Б) сніць В) расказваць Г) фатаграфаваць Д) рабіць
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 28.25 - 0.75 = 27.5
|
Заданне 14
|
Колькі ўсяго слоў, якія маюць два склады, ужыта ў вершаваных радках Е. Лось?
Радзіма пачынаецца з двароў,
Дзе журавель тырчыць, нібыта дрэўка.
Радзіма пачынаецца з вятроў,
Што паказалі першую запеўку…
A) 0 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 27.5 - 1 = 26.5
|
Заданне 15
|
Дадзены сказ:
Калі трэба было падкаваць каня, выкаваць завесу, ішлі да каваля.
Колькі назоўнікаў ужыта ў форме вінавальнага склону?
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 26.5 - 1 = 25.5
|
Заданне 16
|
Выберыце з прапанаваных назоўнікі І скланення.
1) лагчына 2) забава 3) збожжа 4) возера
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 25.5 + 3 = 28.5
|
Заданне 17
|
Колькі прыслоўяў ужыта ў вершаваных радках А. Ставера?
Сыплецца мяккі, пушысты сняжок.
Белаю коўдрай накрыўся лужок.
Лес нерухома стаіць за сялом.
Рэчка замоўкла пад тоўстым ільдом.
Птушкам знайсці зараз ежу цяжэй.
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 28.5 + 5 = 33.5
|
Заданне 18
|
Адпаведнікам рускай назвы кветкі одуванчик у беларускай мове з’яўляецца дзьмухавец. А як яшчэ называюць гэту кветку ў народзе?
Выберыце патрэбныя варыянты:
1) жоўтыя цыкор’і 2) зубнікі 3) сумніцы
A) усе варыянты
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 33.5 - 1.25 = 32.25
|
Заданне 19
|
У народзе ёсць прыметы, звязаныя з працай баброў. Калі восенню бабры валяць дрэвы, рамантуюць запруды, працуюць дружна, то … . Калі паводзяць сябе спакойна – … . Працуюць усю ноч – … .
Пастаўце на патрэбныя месцы дадзеныя спалучэнні слоў:
1) чакай добрага надвор’я
2) будзе дождж
3) маразы блізкія
A) 1, 2, 3
Б) 2, 1, 3
В) 1, 3, 2
Г) 2, 3, 1
Д) 3, 1, 2
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 32.25 - 1 = 31.25
|
Заданне 20
|
Выберыце з дадзеных словы, у якіх колькасць літар і гукаў не супадае.
1) Лагойск 2) Вілія 3) Чэрвень 4) Свіслач
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 31.25 + 3 = 34.25
|
Заданне 21
|
Гэты горад такі старажытны, што яго называюць бацькам беларускіх гарадоў. Гэта … .
A) Мінск Б) Віцебск В) Полацк Г) Мсціслаў Д) Тураў
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 34.25 + 3 = 37.25
|
Заданне 22
|
Якое слова памылкова ўжыта ў сказе?
У дупле жывуць сава, дзяцел, сарока, вавёрка, ліса.
A) сава Б) дзяцел В) сарока Г) вавёрка Д) ліса
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 37.25 - 0.75 = 36.5
|
Заданне 23
|
Якога слова не хапае на месцы пропуску ва ўстойлівым спалучэнні?
Вакол … абвесці.
A) рукі Б) нагі В) вуха Г) пальца Д) вока
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 36.5 + 3 = 39.5
|
Заданне 24
|
Рапсодамі ў старажытнай Грэцыі называлі складальнікаў песень і паэм, якія выконвалі свае творы пад акампанемент … .
A) гітары Б) кіфары В) балалайкі Г) гармоніка Д) цымбалаў
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 39.5 - 1 = 38.5
|
Заданне 25
|
Янка атрымаў заданне уставіць замест кропак у сказе патрэбныя назвы рэк. Дапамажыце хлопчыку.
Нібы абдымаючы з чатырох бакоў свету, Беларусь абмываюць буйныя паўнаводныя рэкі: на ўсходзе – …, на захадзе – …, на поўдні – …, на поўначы – ….
1) Прыпяць 2) Нёман 3) Дзвіна 4) Днепр
A) 1, 2, 3, 4
Б) 1, 3, 4, 2
В) 2, 1, 4, 3
Г) 3, 4, 2, 1
Д) 4, 2, 1, 3
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: няма адказу
|
Прамежкавы вынік: 38.5
|
Заданне 26
|
Вызначце правільна напісаныя прыклады.
1) рака Ўса
2) узнагарода лаурэата
3) часопіс “Буся” узнагародзілі
4) старанны аудытар
A) усе прыклады
Б) усе прыклады, акрамя 1
В) няма патрэбных прыкладаў
Г) 1, 3
Д) 2, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 38.5 - 1.25 = 37.25
|
Заданне 27
|
Па выказванню Івана Грознага дно у гэтай ракі, якую старажытныя грэкі і рымляне называлі янтарнай (Эрыдан), …, а берагі … . Пастаўце патрэбныя словы на месцы пропускаў.
1) меднае(-ыя) 2) срэбнае(-ыя) 3) залатое(-ыя)
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 1
Д) 3, 2
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 37.25 + 5 = 42.25
|
Заданне 28
|
Гэты горад называюць “сталіцай беларускага поўдня” або “беларускай Швейцарыяй”. Гэта … .
A) Шклоў Б) Барысаў В) Мазыр Г) Дзяржынск Д) Кобрын
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 42.25 - 1 = 41.25
|
Заданне 29
|
Багатую гісторыю маюць рукапісныя кнігі, створаныя на беларускай мове арабскім пісьмом. Яны называюцца … .
A) летапісы Б) кітабы В) храналогіі Г) граматы Д) занатоўкі
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 41.25 - 1.25 = 40
|
Заданне 30
|
У абраднасці і павер’ях беларусаў гэты сноп надзяляўся жыватворнай, вытворчай сілай, атаясамліваўся з мужчынскім пачаткам і ўвасабляў багацце, пераемнасць і дабрабыт. Як называўся такі сноп?
A) гадальны сноп
Б) апошні сноп
В) сямейны сноп
Г) мокры сноп
Д) сухі сноп
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 40 + 5 = 45