"Буслік-2019"

21 лютага 2019
Заданне для 7-8 класаў

Удзельнік: Лiневiч Аляксандра, Шарашоўская СШ, Пружанскі раён

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў

Заданне 1

Падчас народнага свята Каляды па дварах і хатах з песнямі хадзілі калядоўшчыкі, вадзілі з сабой Казу і спявалі:

Дзе каза рогам,
Там жыта…

Якое слова прапушчана?

A) стогам

Б) не расце

В) на страсе

Г) у хляве

Д) ва́лам

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 30 + 3 = 33

Заданне 2

Адгадайце народную загадку.

Белыя кветачкі ўвечар квітнеюць, а ранкам вянуць.

A) рамонкі       Б) лотаць       В) зоркі       Г) маргарыткі       Д) сняжынкі

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 33 + 3 = 36

Заданне 3

Вызначце аўтараў літаратурных казак:

1) “Каліф-бусел”

2) “Дванаццаць лебедзяў”

3) “Нямоглы бацька”

а) У. Караткевіч

б) Г. Х. Андэрсан

в) К. Гаўфт

A) 1-а, 2-б, 3-в

Б) 1-б, 2-а, 3-в

В) 1-в, 2-а, 3-б

Г) 1-в, 2-б, 3-а

Д) 1-а. 2-в, 3-б

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 36 + 3 = 39

Заданне 4

Гэта міфалагічная істота, па народных павер’ях, вельмі любіла ездзіць на соме. Таму ў народзе самоў і не любілі ўжываць у ежу. Хто гэта?

A) лясун       Б) балотнік       В) вадзянік       Г) дамавік       Д) баннік

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 39 + 3 = 42

Заданне 5

Слова “маргарытка” ў перакладзе з грэчаскай мовы – жамчужына. І на самой справе, калі ўважліва паглядзець, кветачка ў нечым мае падабенства да жамчужыны. У Беларусі гэту кветку яшчэ называюць … .

A) ружа       Б) стакротка       В) сон-трава       Г) фіялка       Д) дзьмухавец

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 42 - 1 = 41

Заданне 6

Палярнай зоркай захапляліся ва ўсе часы паэты і пісьменнікі. Шмат легенд перадавалася з вуснаў у вусны. А як раней беларусы называлі Палярную зорку?

A) Галактыка

Б) Валасы Веранікі

В) Нябесны Кол

Г) Каляда

Д) Дракон

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 41 - 1.25 = 39.75

Заданне 7

У краінах Заходняй Еўропы доўгі час трымалася мода на бабровыя капелюшы, якія называліся … .

A) касторавымі       Б) вяльможнымі       В) недасяжнымі       Г) напудранымі       Д) надзейнымі

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 39.75

Заданне 8

Вызначце правільна напісанае слова.

A) зацьменне       Б) затменне       В) зацменне       Г) зацьменье       Д) зацменье

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 39.75 + 4 = 43.75

Заданне 9

У многіх народных песнях “краснае сонца” сімвалізуе …, “ясны месяц” – …, а “зорачка” – … . Выберыце правільны парадак слоў, якіх не хапае на месцы пропуску.

A) радасць, смутак, пяшчоту

Б) лета, зіму, вясну

В) гаспадыню, гаспадара, дзяўчыну

Г) дзяўчыну, хлопца, вяселле

Д) Вялікдзень, Каляды, Купалле

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 43.75 + 5 = 48.75

Заданне 10

Якія навукі з прыведзеных вывучаюць міфалогію? Выберыце патрэбныя варыянты:

1) этнаграфія       2) мастацтвазнаўства       3) лінгвістыка       4) філасофія

A) усе варыянты

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 48.75 - 1.25 = 47.5

Заданне 11

Якое слова прапушчана ў вершаваных радках Максіма Танка?

А глянеш навокал – такая краіна:
Дзе ступіш – то рэха, то казка, … .

A) прыказка       Б) песня       В) быліна       Г) загадка       Д) гісторыя

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 47.5 + 3 = 50.5

Заданне 12

У народзе існуе прыкмета:

Калі ў верасні лісце на дрэвах трымаецца моцна – зіма будзе … .

A) ранняя       Б) позняя       В) доўгая       Г) дажджлівая       Д) шумная

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 50.5 + 3 = 53.5

Заданне 13

Якой часцінай мовы з’яўляецца выдзеленае слова ў вершаваных радках Г. Бураўкіна?

Пад булькатанне ручаёў
Спяшаюць нацянькі
Да сонных вёсак і гаёў
Вясновыя дзянькі.

A) назоўнікам       Б) прыметнікам       В) дзеясловам       Г) прыслоўем       Д) займеннікам

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 53.5 - 1.25 = 52.25

Заданне 14

Якое значэнне мае ўстойлівае спалучэнне за дзедам шведам?

A) зусім не простая справа

Б) штосьці прывабнае, спакуслівае, але недазволенае

В) лёгка і хутка перамагчы каго-небудзь

Г) вельмі даўно

Д) вельмі далёка

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 52.25 + 4 = 56.25

Заданне 15

Як пісаў у свой час мовазнавец Ф.М. Янкоўскі, “гадзюка мае здольнасць падымацца і кідацца на чалавека, на любую жывую істоту”. У выніку пераносу дзеяння, стану гадзюкі на чалавека і ўтварыўся фразеалагізм … са значэннем ‘пагрозліва, варожа ставіцца да каго-небудзь’.

A) на хвост станавіцца

Б) на ўсю іванаўскую

В) наступаць на граблі

Г) на ўвесь мах

Д) на сцяну лезці

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 56.25 + 4 = 60.25

Заданне 16

Выберыце з дадзеных прыкладаў устойлівае спалучэнне.

1) хоцькі-няхоцькі

2) цяп-ляп

3) хлеб-соль

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1

Г) 2

Д) 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 60.25 - 1.25 = 59

Заданне 17

Як называлася першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага?

A) Полацк       Б) Навагрудак       В) Нясвіж       Г) Слуцк       Д) Тураў

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 59 - 1 = 58

Заданне 18

Якога слова не хапае на месцы пропуску ва ўстойлівым спалучэнні?

Ісці на свой … .

A) лад       Б) луг       В) загон       Г) хлеб       Д) агарод

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 58 + 5 = 63

Заданне 19

Дадзены вершаваныя радкі:

О мова матчына, пявучая мая!
Густая, нібы мёд, іскрыстая, як сонца…
(Э. Валасевіч).

Выдзеленыя словы з’яўляюцца … .

A) звароткам

Б) выклічнікам

В) параўнаннем

Г) пабочным словам

Д) устаўной канструкцыяй

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 63 + 3 = 66

Заданне 20

Як бярвенне было асноўным будаўнічым матэрыялам хаты, так і … з’яўляліся своеасаблівым будаўнічым матэрыялам унутранай прасторы хаты і духоўнай прасторы сям’і. Іх раней самі ткалі, па-асабліваму вышывалі. Якога слова не хапае на месцы пропуску?

A) паясы       Б) ручнікі       В) палавікі       Г) фіранкі       Д) адзенне

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 66 - 0.75 = 65.25

Заданне 21

Дадзены ўстойлівыя спалучэнні:

1) збіла з толку

2) збілася з ног

3) трымала язык за зубамі

4) пакацілася са смеху

Замяніце кожны выраз блізкім па значэнні дзеясловам:

1) стамілася       2) засмяялася       3) маўчала       4) заблытала

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г

Б) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в

В) 1-г, 2-в, 3-а, 4-б

Г) 1-в, 2-г, 3-б, 4-а

Д) 1-г, 2-а, 3-в, 4-б

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 65.25 + 3 = 68.25

Заданне 22

Дадзены словы:

1) паджаць       2) саджанец       3) паджарка       4) дажджы       5) джынсы

У якіх словах спалучэнне літар дж абазначае два гукі?

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 68.25 + 4 = 72.25

Заданне 23

Якія з дадзеных слоў напісаны правільна?

1) сякунда       2) завязь       3) дробезь       4) кефір       5) лягенда

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 72.25 + 4 = 76.25

Заданне 24

Выберыце з дадзеных словы, у якіх пяць літар і шэсць гукаў.

1) Вілія       2) Друць       3) Шчара       4) Барок

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) толькі 1

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 76.25 + 3 = 79.25

Заданне 25

Вызначце словы, напісаныя няправільна.

1) прыязджаць       2) стушка       3) перапішчык       4) беспрытульны

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 79.25 - 1 = 78.25

Заданне 26

У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску напішаце літару е?

1) куп..       2) кашн..       3) пік..       4) камюнік..

A) ва ўсіх словах

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 78.25 + 5 = 83.25

Заданне 27

Ганчары спрадвеку рабілі з гліны посуд, ткачы ткалі з ільняных і ваўняных нітак тканіны. Краўцы шылі адзенне, а шаўцы – абутак. А што выраблялі гарбары?

A) скуры

Б) караблі

В) высякалі з цвёрдага каменю жорны

Г) майстравалі стулы

Д) рабілі шпакоўні

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 83.25 + 4 = 87.25

Заданне 28

У 1844-1846 гадах быў выдадзены празаічны зборнік “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”, аўтарам якога з’яўляецца … .

A) Адам Міцкевіч

Б) Ян Баршчэўскі

В) Янка Журба

Г) Ігнат Буйніцкі

Д) Вацлаў Ластоўскі

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 87.25 + 4 = 91.25

Заданне 29

У народзе калі-нікалі можна пачуць: “Сямі пядзяў у лбе”. Гэты выраз засноўваецца на прыёме гіпербалы: сем пядзяў – гэта амаль … .

A) дваццаць сантыметраў

Б) паўметра

В) адзін метр

Г) паўтара метра

Д) два метры

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 91.25 - 1.25 = 90

Заданне 30

У фалькларыстыцы гэты мастацкі прыём гумарыстычнага апавядання, небыліцы (наўмыснае парушэнне лагічнай сувязі ў адлюстраванні падзей, у паслядоўнасці разгортвання сюжэта, паказе жыццёвага шляху чалавека з мэтай камічнага эфекту) называецца … .

A) алагізм       Б) алегорыя       В) гіпербала       Г) алітэрацыя       Д) алюзія

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 90 + 5 = 95


Канчатковы вынік: 95

Месца ў Беларусі: 1780

Месца ў вобласці: 236

Месца ў раене: 8

Месца ў школе: 1

Удзельнік атрымлівае пасведчанне, "прыз для ўсіх" і прыз за высокі вынік.


uparrow