Заданне 1
|
Падчас народнага свята Каляды па дварах і хатах з песнямі хадзілі калядоўшчыкі, вадзілі з сабой Казу і спявалі:
Дзе каза рогам,
Там жыта…
Якое слова прапушчана?
A) стогам
Б) не расце
В) на страсе
Г) у хляве
Д) ва́лам
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 30 + 3 = 33
|
Заданне 2
|
Адгадайце народную загадку.
Белыя кветачкі ўвечар квітнеюць, а ранкам вянуць.
A) рамонкі Б) лотаць В) зоркі Г) маргарыткі Д) сняжынкі
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 33 - 0.75 = 32.25
|
Заданне 3
|
Вызначце аўтараў літаратурных казак:
1) “Каліф-бусел”
2) “Дванаццаць лебедзяў”
3) “Нямоглы бацька”
а) У. Караткевіч
б) Г. Х. Андэрсан
в) К. Гаўфт
A) 1-а, 2-б, 3-в
Б) 1-б, 2-а, 3-в
В) 1-в, 2-а, 3-б
Г) 1-в, 2-б, 3-а
Д) 1-а. 2-в, 3-б
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 32.25 + 3 = 35.25
|
Заданне 4
|
Гэта міфалагічная істота, па народных павер’ях, вельмі любіла ездзіць на соме. Таму ў народзе самоў і не любілі ўжываць у ежу. Хто гэта?
A) лясун Б) балотнік В) вадзянік Г) дамавік Д) баннік
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: няма адказу
|
Прамежкавы вынік: 35.25
|
Заданне 5
|
Слова “маргарытка” ў перакладзе з грэчаскай мовы – жамчужына. І на самой справе, калі ўважліва паглядзець, кветачка ў нечым мае падабенства да жамчужыны. У Беларусі гэту кветку яшчэ называюць … .
A) ружа Б) стакротка В) сон-трава Г) фіялка Д) дзьмухавец
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 35.25 - 1 = 34.25
|
Заданне 6
|
Палярнай зоркай захапляліся ва ўсе часы паэты і пісьменнікі. Шмат легенд перадавалася з вуснаў у вусны. А як раней беларусы называлі Палярную зорку?
A) Галактыка
Б) Валасы Веранікі
В) Нябесны Кол
Г) Каляда
Д) Дракон
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 34.25 - 1.25 = 33
|
Заданне 7
|
У краінах Заходняй Еўропы доўгі час трымалася мода на бабровыя капелюшы, якія называліся … .
A) касторавымі Б) вяльможнымі В) недасяжнымі Г) напудранымі Д) надзейнымі
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: няма адказу
|
Прамежкавы вынік: 33
|
Заданне 8
|
Вызначце правільна напісанае слова.
A) зацьменне Б) затменне В) зацменне Г) зацьменье Д) зацменье
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 33 - 1 = 32
|
Заданне 9
|
У многіх народных песнях “краснае сонца” сімвалізуе …, “ясны месяц” – …, а “зорачка” – … . Выберыце правільны парадак слоў, якіх не хапае на месцы пропуску.
A) радасць, смутак, пяшчоту
Б) лета, зіму, вясну
В) гаспадыню, гаспадара, дзяўчыну
Г) дзяўчыну, хлопца, вяселле
Д) Вялікдзень, Каляды, Купалле
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 32 - 1.25 = 30.75
|
Заданне 10
|
Якія навукі з прыведзеных вывучаюць міфалогію? Выберыце патрэбныя варыянты:
1) этнаграфія 2) мастацтвазнаўства 3) лінгвістыка 4) філасофія
A) усе варыянты
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 30.75 - 1.25 = 29.5
|
Заданне 11
|
Якое слова прапушчана ў вершаваных радках Максіма Танка?
А глянеш навокал – такая краіна:
Дзе ступіш – то рэха, то казка, … .
A) прыказка Б) песня В) быліна Г) загадка Д) гісторыя
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 29.5 - 0.75 = 28.75
|
Заданне 12
|
У народзе існуе прыкмета:
Калі ў верасні лісце на дрэвах трымаецца моцна – зіма будзе … .
A) ранняя Б) позняя В) доўгая Г) дажджлівая Д) шумная
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 28.75 + 3 = 31.75
|
Заданне 13
|
Якой часцінай мовы з’яўляецца выдзеленае слова ў вершаваных радках Г. Бураўкіна?
Пад булькатанне ручаёў
Спяшаюць нацянькі
Да сонных вёсак і гаёў
Вясновыя дзянькі.
A) назоўнікам Б) прыметнікам В) дзеясловам Г) прыслоўем Д) займеннікам
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 31.75 - 1.25 = 30.5
|
Заданне 14
|
Якое значэнне мае ўстойлівае спалучэнне за дзедам шведам?
A) зусім не простая справа
Б) штосьці прывабнае, спакуслівае, але недазволенае
В) лёгка і хутка перамагчы каго-небудзь
Г) вельмі даўно
Д) вельмі далёка
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 30.5 + 4 = 34.5
|
Заданне 15
|
Як пісаў у свой час мовазнавец Ф.М. Янкоўскі, “гадзюка мае здольнасць падымацца і кідацца на чалавека, на любую жывую істоту”. У выніку пераносу дзеяння, стану гадзюкі на чалавека і ўтварыўся фразеалагізм … са значэннем ‘пагрозліва, варожа ставіцца да каго-небудзь’.
A) на хвост станавіцца
Б) на ўсю іванаўскую
В) наступаць на граблі
Г) на ўвесь мах
Д) на сцяну лезці
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 34.5 - 1 = 33.5
|
Заданне 16
|
Выберыце з дадзеных прыкладаў устойлівае спалучэнне.
1) хоцькі-няхоцькі
2) цяп-ляп
3) хлеб-соль
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 33.5 - 1.25 = 32.25
|
Заданне 17
|
Як называлася першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага?
A) Полацк Б) Навагрудак В) Нясвіж Г) Слуцк Д) Тураў
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 32.25 - 1 = 31.25
|
Заданне 18
|
Якога слова не хапае на месцы пропуску ва ўстойлівым спалучэнні?
Ісці на свой … .
A) лад Б) луг В) загон Г) хлеб Д) агарод
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 31.25 - 1.25 = 30
|
Заданне 19
|
Дадзены вершаваныя радкі:
О мова матчына, пявучая мая!
Густая, нібы мёд, іскрыстая, як сонца… (Э. Валасевіч).
Выдзеленыя словы з’яўляюцца … .
A) звароткам
Б) выклічнікам
В) параўнаннем
Г) пабочным словам
Д) устаўной канструкцыяй
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 30 - 0.75 = 29.25
|
Заданне 20
|
Як бярвенне было асноўным будаўнічым матэрыялам хаты, так і … з’яўляліся своеасаблівым будаўнічым матэрыялам унутранай прасторы хаты і духоўнай прасторы сям’і. Іх раней самі ткалі, па-асабліваму вышывалі. Якога слова не хапае на месцы пропуску?
A) паясы Б) ручнікі В) палавікі Г) фіранкі Д) адзенне
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: няма адказу
|
Прамежкавы вынік: 29.25
|
Заданне 21
|
Дадзены ўстойлівыя спалучэнні:
1) збіла з толку
2) збілася з ног
3) трымала язык за зубамі
4) пакацілася са смеху
Замяніце кожны выраз блізкім па значэнні дзеясловам:
1) стамілася 2) засмяялася 3) маўчала 4) заблытала
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г
Б) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в
В) 1-г, 2-в, 3-а, 4-б
Г) 1-в, 2-г, 3-б, 4-а
Д) 1-г, 2-а, 3-в, 4-б
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 29.25 + 3 = 32.25
|
Заданне 22
|
Дадзены словы:
1) паджаць 2) саджанец 3) паджарка 4) дажджы 5) джынсы
У якіх словах спалучэнне літар дж абазначае два гукі?
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 32.25 - 1 = 31.25
|
Заданне 23
|
Якія з дадзеных слоў напісаны правільна?
1) сякунда 2) завязь 3) дробезь 4) кефір 5) лягенда
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 31.25 - 1 = 30.25
|
Заданне 24
|
Выберыце з дадзеных словы, у якіх пяць літар і шэсць гукаў.
1) Вілія 2) Друць 3) Шчара 4) Барок
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) толькі 1
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 30.25 + 3 = 33.25
|
Заданне 25
|
Вызначце словы, напісаныя няправільна.
1) прыязджаць 2) стушка 3) перапішчык 4) беспрытульны
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 33.25 - 1 = 32.25
|
Заданне 26
|
У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску напішаце літару е?
1) куп.. 2) кашн.. 3) пік.. 4) камюнік..
A) ва ўсіх словах
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 32.25 - 1.25 = 31
|
Заданне 27
|
Ганчары спрадвеку рабілі з гліны посуд, ткачы ткалі з ільняных і ваўняных нітак тканіны. Краўцы шылі адзенне, а шаўцы – абутак. А што выраблялі гарбары?
A) скуры
Б) караблі
В) высякалі з цвёрдага каменю жорны
Г) майстравалі стулы
Д) рабілі шпакоўні
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: няма адказу
|
Прамежкавы вынік: 31
|
Заданне 28
|
У 1844-1846 гадах быў выдадзены празаічны зборнік “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”, аўтарам якога з’яўляецца … .
A) Адам Міцкевіч
Б) Ян Баршчэўскі
В) Янка Журба
Г) Ігнат Буйніцкі
Д) Вацлаў Ластоўскі
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 31 + 4 = 35
|
Заданне 29
|
У народзе калі-нікалі можна пачуць: “Сямі пядзяў у лбе”. Гэты выраз засноўваецца на прыёме гіпербалы: сем пядзяў – гэта амаль … .
A) дваццаць сантыметраў
Б) паўметра
В) адзін метр
Г) паўтара метра
Д) два метры
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 35 + 5 = 40
|
Заданне 30
|
У фалькларыстыцы гэты мастацкі прыём гумарыстычнага апавядання, небыліцы (наўмыснае парушэнне лагічнай сувязі ў адлюстраванні падзей, у паслядоўнасці разгортвання сюжэта, паказе жыццёвага шляху чалавека з мэтай камічнага эфекту) называецца … .
A) алагізм Б) алегорыя В) гіпербала Г) алітэрацыя Д) алюзія
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 40 - 1.25 = 38.75