"Буслік-2019"

21 лютага 2019
Заданне для 10-11 класаў

Удзельнік: Дульчэўская Ксенiя, Шарашоўская СШ, Пружанскі раён

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў

Заданне 1

Адна з народных песень пачынаецца словамі:

Кукавала шэрая …

Якое слова прапушчана?

A) сарока       Б) варона       В) галка       Г) зязюля       Д) кнігаўка

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 30 + 3 = 33

Заданне 2

Эпізод, з якога пачынаецца развіццё сюжэта ў мастацкім творы, называецца … .

A) прывязка       Б) завязка       В) развязка       Г) звязка       Д) перавязка

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 33 + 3 = 36

Заданне 3

Хто з беларускіх мастакоў слова з’яўляецца аўтарам дадзеных вершаваных радкоў?

Я ў мастацкім агародзе
Толькі марная трава.
А якая? Смех, дый годзе:
Я – пякучка-крапіва…

A) Паўлюк Трус

Б) Карусь Каганец

В) Змітрок Бядуля

Г) Язэп Пушча

Д) Кандрат Крапіва

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 36 + 3 = 39

Заданне 4

Здаўна ў народзе існуе павер’е, што нельга месці падлогу ў хаце, калі яе жыхар знаходзіцца ў дарозе: нябачныя сляды, пакінутыя ім, як бы дапамагаюць … .

A) не стаптаць абутак

Б) не забыцца, куды накіраваўся

В) сустрэць усіх знаёмых па дарозе

Г) па-за межамі роднай хаты

Д) не замерзнуць у дарозе

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 39 - 1.25 = 37.75

Заданне 5

Колькі дзеясловаў у форме адзіночнага ліку цяперашняга часу ўжыта ў вершаваных радках Якуба Коласа?

А дождж шуміць, а дождж гудзе,
І бліжай-бліжай ён ідзе
І даль туманам засцілае.
Упала кропля і другая,
За імі цэлым вадаспадам
Буйныя капкі, як бы градам,
Па лісцях дуба секанулі
Ды далей сетку пацягнулі.

A) 2       Б) 3       В) 4       Г) 5       Д) 6

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 37.75 + 4 = 41.75

Заданне 6

З кім параўноўваюцца ў паэме “Слова пра паход Ігаравы” героі твора Усевалад, Ігар, Яраслаўна?

A) Усевалад – з турам, Ігар – з гарнастаем, Яраслаўна – з зязюляй

Б) Усевалад – з гарнастаем, Ігар – з турам, Яраслаўна – з зязюляй

В) Усевалад – з турам, Ігар – з зязюляй, Яраслаўна – з гарнастаем

Г) Усевалад – з гарнастаем, Ігар – з зязюлей, Яраслаўна – з турам

Д) Усевалад – з зязюляй, Ігар – з гарнастаем, Яраслаўна – з турам

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 41.75 - 1 = 40.75

Заданне 7

У Тураве ўстаноўлены помнікі славутым дзеячам … . Выберыце правільныя варыянты:

1) Кірылу Тураўскаму

2) Мялецію Сматрыцкаму

3) Канстанціну Астрожскаму

4) Сімяону Полацкаму

A) 1, 2

Б) 1, 3

В) 2, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 40.75 + 3 = 43.75

Заданне 8

Вызначце аўтараў літаратурных твораў:

1) “Леў і сабачка”       2) “Каштанка”       3) “Белы пудзель”       4) “Львы”

а) А. Чэхаў       б) І. Пташнікаў       в) А. Купрын       г) Л. Талстой

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г

Б) 1-б, 2-в, 3-а, 4-г

В) 1-г, 2-б, 3-в, 4-а

Г) 1-г, 2-а, 3-в, 4-б

Д) 1-а, 2-г, 3-б, 4-в

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 43.75 + 3 = 46.75

Заданне 9

Праславянская назва Дняпра – … .

A) Нарва       Б) Нарым       В) Нара       Г) Непра       Д) Нерасна

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 46.75 - 1 = 45.75

Заданне 10

Хто з’яўляецца аўтарам старажытнага твора “Прыкуты Праметэй”?

A) Эзоп       Б) Эсхіл       В) Сафокл       Г) Арыстафан       Д) Гамер

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 45.75

Заданне 11

Каго з паэтаў мастакі слова называлі “беларускі Ясенін”?

A) Паўлюка Багрыма

Б) Паўлюка Труса

В) Пятра Глебку

Г) Максіма Лужаніна

Д) Алеся Якімовіча

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 45.75

Заданне 12

У 1884 годзе ва ўзросце 82 гадоў Ігнат Дамейка пасля доўгага расстання з Радзімай наведаў родны кут. На памяць аб наведванні Дамейка пасадзіў у Крошыне дрэўца і папрасіў высечы на камені вершаваны подпіс. Якія словы былі высечаны?

A) Жыццё кароткае, Радзіма вечная.

Б) Нашчадкам дзеля прыкладу.

В) Чалавецтва ў адказе за жыццё на зямлі.

Г) Тут дзяцінства басаногі след

Д) Мой родны кут, як ты мне мілы…

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 45.75 - 1.25 = 44.5

Заданне 13

У адрозненне ад адасобленага прыдатка, зваротак … .

Выберыце патрэбныя варыянты:

1) не выконвае ацэначнай функцыі

2) называе асобу ці прадмет, да якіх звяртаюцца

3) мае аднолькавую граматычную форму з паяснёным словам

A) усе варыянты

Б) няма патрэбнага варыянта

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 44.5 + 4 = 48.5

Заданне 14

Выберыце з дадзеных няправільна напісаныя ўнутры сказа словазлучэнні:

1) Мыс Добрай Надзеі

2) Дом адпачынку

3) Дом культуры

4) Палац спорту

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 48.5 + 5 = 53.5

Заданне 15

Выключны па сваіх вартасцях твор мастацтва, літаратуры, майстэрства – … .

A) шадэўр       Б) шэдэўр       В) шыдэўр       Г) шэдэур       Д) шэдэвр

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 53.5 + 3 = 56.5

Заданне 16

Эзопаўская (эзопава) мова – гэта … .

A) іншасказальнае, алегарычнае выказванне

Б) канкрэтнае выказванне

В) прычына спрэчак

Г) уменне свабодна, лёгка і прыгожа гаварыць

Д) уменне маўчаць

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 56.5 + 3 = 59.5

Заданне 17

Якое ўстойлівае спалучэнне ўжываецца са значэннем ‘падтрымка на пачатку якой-небудзь дзейнасці’?

A) па вялікім рахунку

Б) нясолана хлябаўшы

В) пад рукой

Г) на крайні выпадак

Д) пуцёўка ў жыццё

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 59.5 + 5 = 64.5

Заданне 18

У якіх прыкладах на месцы пропуску неабходна паставіць коску?

1) ні даць_ ні ўзяць

2) ні нашым_ ні вашым

3) ні слуху_ ні духу

A) ва ўсіх прыкладах

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 64.5 + 4 = 68.5

Заданне 19

Гэты ўстойлівы выраз з аднайменнага апавядання і назвы зборніка твораў М. Стральцова мае значэнне ‘гараджанін у першым пакаленні, ахоплены настальгіяй па роднай вёсцы’. Выберыце патрэбны варыянт.

A) сініца ў руках

Б) стаць на крыло

В) сена на асфальце

Г) соль зямлі

Д) сіняя птушка

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 68.5 - 1.25 = 67.25

Заданне 20

Колькі назоўнікаў у форме вінавальнага склону ўжыта ў вершаваных радках Л. Геніюш?

Малюе восень лісце акварэллю
Ды круціць ветрам каляровы рой,
Чырвоны тон пераплятае зелень,
Красуюць дрэвы ў ткані залатой.

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 67.25 + 4 = 71.25

Заданне 21

Выберыце з дадзеных прыкладаў тыя словы, якія маюць пяць літар і шэсць гукаў.

1) Ракаў       2) Засвір       3) Усвея       4) Баяры

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 71.25 + 3 = 74.25

Заданне 22

У якіх словах напісанне адпавядае вымаўленню?

1) пясчаны       2) алея       3) збоку       4) загадка

A) ва ўсіх словах

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 74.25 - 1 = 73.25

Заданне 23

Дадзены сказ:

Малы паціху выйшаў з хаты і зайшоў аж на ўскраіну вёскі, доўга стаяў на рагу вуліцы і прыслухоўваўся, ці не пачуе знаёмае дзядулева “но!”

Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова ў сказе?

A) не з’яўляецца членам сказа

Б) дзейнікам

В) выказнікам

Г) дапаўненнем

Д) азначэннем

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 73.25 - 1.25 = 72

Заданне 24

У якіх з дадзеных слоў усе зычныя гукі глухія?

1) хвост       2) пушынка       3) падкасіць       4) сцежка

A) ва ўсіх словах

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 72 + 5 = 77

Заданне 25

Дадзены сказы:

Дзяўчынка сама старанна запляла коску і завязала банцік.

Вучань правільна паставіў коску ў сказе.

Выдзеленыя словы ў сказах з’яўляюцца … .

A) сінонімамі

Б) антонімамі

В) амонімамі

Г) паронімамамі

Д) крылатымі выслоўямі

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 77 + 3 = 80

Заданне 26

Які вершаваны твор называюць “нашым, беларускім гімнам чыстаму каханню”?

A) А. Куляшоў “Бывай”

Б) М. Танк “Завушніцы”

В) М. Багдановіч “Зорка Венера”

Г) П. Броўка “Александрына”

Д) Я. Купала “А яна…”

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 80 - 1 = 79

Заданне 27

Гэты славуты наш зямляк у 1910 годзе заснаваў у Пецярбургу сваё выдавецтва, дзе выпускаліся творы беларускай літаратуры і музыкі. У зборнікі дзеяч уключаў запісаныя ім побытавыя, каляндарна-абрадавыя, дзіцячыя песні і песні на словы Я. Купалы, Я. Коласа, Г. Леўчыка, музыку да якіх пісаў сам. Хто гэта?

A) Антон Грыневіч

Б) Ігнат Храпавіцкі

В) Браніслаў Эпімах-Шыпіла

Г) Аляксей Сапуноў

Д) Францішак Веранько

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 79

Заданне 28

Суаднясіце прозвішчы мастакоў слова з назвамі мясцін, дзе яны нарадзіліся.

а) Віктар Карамазаў

б) Іван Мележ

в) Якуб Колас

г) Яўгенія Янішчыц

1) Акінчыцы       2) Чэрыкаў       3) Глінішчы       4) Рудка

A) а-1, б-2, в-3, г-4

Б) а-2, б-3, в-1, г-4

В) а-4, б-1, в-2, г-3

Г) а-3, б-4, в-1, г-2

Д) а-3, б-2, в-4, г-1

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 79 + 3 = 82

Заданне 29

Ёсць у беларускім дойлідстве адметны помнік, які за шматвяковую гісторыю свайго існавання тройчы адкрываў шляхі развіцця архітэктурна-мастацкай культуры Беларусі. Гэта … .

A) замак-кастэль у Крэве

Б) замак у Геранёнах

В) Ляхавіцкі замак

Г) Сафійскі сабор у Полацку

Д) Дабравешчанская царква ў Віцебску

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 82

Заданне 30

Гэта жанчына – цудоўная спявачка і расказчыца, носьбіт мастацкіх традыцый Тураўшчыны. Падчас палескіх экспедыцый даследчыкі запісалі ад яе шмат песень, легенд, мясцовых павер’яў, апавяданняў аб падзеях ваеннага часу. Песні яе ў адзіночным і ансамблевым выкананні гучаць на дыску “Музычны фальклор беларускага Палесся”. Яе завуць … .

A) Ганна Паўлаўна Вянгура

Б) Амелія Даравінская

В) Дар’я Іванаўна Гапеева

Г) Фаіна Паўлаўна Гукала

Д) Ізабела Пятроўна Гудвіловіч

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 82


Канчатковы вынік: 82

Месца ў Беларусі: 1852

Месца ў вобласці: 337

Месца ў раене: 15

Месца ў школе: 1

Удзельнік атрымлівае пасведчанне i "прыз для ўсіх".


uparrow