"Буслік-2020"

20 лютага 2020
Заданне для 7-8 класаў

Удзельнік: Малышкевiч Вiкторыя, Шарашоўская СШ, Пружанскі раён

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў

Заданне 1

Мабыць, з дзяцінства кожнаму помняцца словы песенькі-забаўлянкі:

Ладкі-ладушкі,
Прыляцелі птушкі,
Селі на варотах
У … ботах.

Які прыметнік прапушчаны?

A) зялёных       Б) чырвоных       В) жоўтых       Г) шэрых       Д) блакітных

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 30 + 3 = 33

Заданне 2

Колькі назоўнікаў у форме адзіночнага ліку, ужытых у вершаваных радках К. Цвіркі, маюць два склады?

Абрус – абцас – азярод – арэлі…
Вясёлка – вырай – вярба – ваўчкі…
Як міла пазвоньваюць, сэрца грэючы,
Чыстых бацькоўскіх слоў ланцужкі.

A) 4       Б) 5       В) 6       Г) 7       Д) 8

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 33 - 1.25 = 31.75

Заданне 3

Чым з’яўляецца падкрэсленае спалучэнне слоў у сказе?

Раска, як русалчына луска, на вадзе ад месяца гарыць (У. Караткевіч).

A) звароткам

Б) выклічнікам

В) пабочнай канструкцыяй

Г) параўнаннем

Д) устаўной канструкцыяй

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 31.75 - 0.75 = 31

Заданне 4

Якому ўстойліваму спалучэнню адпавядае лексічнае значэнне ‘найбольш слабае месца каго-небудзь, чаго-небудзь’?

A) яблык разладу

Б) ахілесава пята

В) баяцца свайго ценю

Г) бабіна лета

Д) як серада на пятніцу

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 31 + 3 = 34

Заданне 5

Акіянарый для развядзення дэльфінаў з мэтай іх вывучэння, дрэсіроўкі і паказвання наведвальнікам называецца … .

A) дэльфіній       Б) дэльфінарый       В) дэлювій       Г) акварыум       Д) акванаўтыка

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 34 + 3 = 37

Заданне 6

Колькі дзеясловаў у форме цяперашняга часу ўжыта ў вершаваных радках С. Шушкевіча?

У дыяментах снег наўкол,
Аж месяц з высі дзівіцца.
Усё маўчыць, і мноства зор
Мігцяць, іскрацца, свецяцца.
Бярозы сталі ў дазор
З нахіленымі веццямі.

A) 0       Б) 3       В) 4       Г) 5       Д) 6

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 37 - 0.75 = 36.25

Заданне 7

Пра якую пару года (час работы) у народзе гавораць: «Дзень цёмны, ды ноч светлая»?

A) пра вясну

Б) пра лета

В) пра восень

Г) пра зіму

Д) пра касьбу

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 36.25 + 5 = 41.25

Заданне 8

Колькі назоўнікаў у форме адзіночнага ліку ўжыта ў сказе?

Раслінападобныя арнаменты былі надзвычай папулярнымі ў мастацтве барока, і іх адметная складаная пластыка запатрабавала ўдасканалення разьбярных тэхналогій і тым самым абумовіла росквіт майстэрства разьбяроў.

A) 0       Б) 4       В) 5       Г) 6       Д) 7

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 41.25

Заданне 9

Выберыце з дадзеных правільна ўтворанае(-ыя) словазлучэнне(-і).

1) вераснёвая ноч

2) вераснёўскае паветра

3) вераснёвы дзень

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1

Г) 2, 3

Д) 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 41.25

Заданне 10

У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару а?

1) р..монт       2) ж..рдзіна       3) т..рапеўт       4) ж..стыкуляцыя

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 41.25 + 3 = 44.25

Заданне 11

У народзе часам можна пачуць: «Рыбы (грыбоў, ягад) у гэтым годзе – хоць апалонікам чэрпай». Якое значэнне мае выдзеленае спалучэнне?

A) многа

Б) мала

В) няма

Г) рукамі не возьмеш

Д) не руш

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 44.25 + 3 = 47.25

Заданне 12

Дадзены словазлучэнні:

1) малад.. гусь

2) спакойн.. жырафа

3) паслухмян.. сабака

4) выразн.. подпіс

Выберыце прыклады, дзе ў прыметніках на месцы пропуску напішаце канчатак .

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 47.25 + 3 = 50.25

Заданне 13

У народзе захавалася са старажытнасці:

а) снежань вясне – …

б) студзень вясне – 

в) люты вясне – …

Выберыце патрэбныя варыянты:

1) сын       2) дзядзька       3) бацька       4) дзядуля       5) прадзядуля

A) а-1, б-2, в-3

Б) а-1, б-3, в-5

В) а-2, б-3, в-4

Г) а-4, б-3, в-2

Д) а-5, б-4, в-3

Правільны адказ: Д

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 50.25 + 4 = 54.25

Заданне 14

У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару ў?

1) со..с       2) жа..ток       3) джо..ль       4) ліноле..м

A) ва ўсіх прыкладах

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 54.25 - 1 = 53.25

Заданне 15

Якім членам сказа з'яўляецца выдзеленае слова ў сказе?

Віцебск – сапраўдны горад мастакоў і паэтаў.

A) дзейнікам       Б) выказнікам       В) дапаўненнем       Г) азначэннем       Д) акалічнасцю

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 53.25 + 3 = 56.25

Заданне 16

Падбярыце сінонімы да слова манумент.

1) мемарыял       2) помнік       3) скульптура

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: Д

Прамежкавы вынік: 56.25 - 1.25 = 55

Заданне 17

У якіх прыкладах напішаце часціцу не разам?

1) (не)дарэчнасць       2) (не)забудка       3) (не)прыяцель

A) ва ўсіх прыкладах

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 55 + 5 = 60

Заданне 18

Вучні атрымалі заданне падабраць да дадзеных назоўнікаў адпаведнікі на беларускай мове.

Ігнат запісаў: ворон – коршак, выпь – бугай, чибис – пліска, трясогузка – кнігаўка, ястреб – крумкач.

Макар запісаў: ворон – крумкач, выпь – бугай, чибис – кнігаўка, трясогузка – пліска, ястреб – коршак.

Юрась запісаў: ворон – бугай, выпь – крумкач, чибис – коршак, трясогузка – кнігаўка, ястреб – пліска.

Хто з вучняў зрабіў правільны запіс?

A) усе вучні

Б) ніхто з вучняў

В) Ігнат

Г) Макар

Д) Юрась

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 60 + 3 = 63

Заданне 19

Выберыце правільна напісанае народнае выслоўе.

A) пасеіш учынак – пажнеш прывычку

Б) пасеяш учынак – пажнеш прывычку

В) пасееш учынак – пажнёш прывычку

Г) пасееш учынак – пажнеш прывычку

Д) пасешь учынак – пажнешь прывычку

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 63

Заданне 20

Якія з дадзеных слоў напішаце праз злучок?

1) (анлайн)гульня       2) (экспрэс)інфармацыя       3) (электра)дынаміка       4) (фота)кадр

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: В

Адказ удзельніка: В

Прамежкавы вынік: 63 + 4 = 67

Заданне 21

Мікола з дзяцінства марыў навучыцца іграць на … .

A) акардэоне       Б) акардыоне       В) акардзіёне       Г) акардыёне       Д) акардэёне

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 67 + 5 = 72

Заданне 22

Якія з дадзеных слоў напісаны правільна?

1) абедзьве       2) водгуле       3) вестэбюль       4) гігантскі

A) усе словы

Б) няма патрэбных варынтаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 72

Заданне 23

Як называлі раней у народзе наплечную сумку для пераносу прадуктаў?

A) карэц       Б) ліштва       В) ангоб       Г) вярэнька       Д) аканіца

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 72

Заданне 24

Якія знакі прыпынку прапушчаны ў сказе на месцы пропуску?

Уздзеншчына_ край жыватворных крыніц і салаўіных песень_ край адвечных легенд і паданняў_ калыска бацькі-Нёмана_ радзіма выдатных дзеячаў навукі культуры і мастацтва (М. Віяленцій).

A) 4 коскі

Б) працяжнік, 3 коскі

В) працяжнік, 2 коскі, працяжнік

Г) двукроп’е, 3 коскі

Д) 3 коскі, працяжнік

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 72 + 4 = 76

Заданне 25

Вядомая асветніца і мецэнатка з беларускага шляхецкага роду Завішаў герба “Лебедзь” Марыя Магдалена Радзівіл аказала фінансавую дапамогу першай легальнай беларускай выдавецкай суполцы “Загляне сонца і ў наша ваконца”. Яна спансіравала першую беларускую газету “Наша ніва”. Якія першыя кнігі класікаў беларускай літаратуры былі надрукаваны за яе грошы?

Выберыце патрэбныя варыянты:

1) “Вянок”Максіма Багдановіча

2) “Курганная кветка” Канстанцыі Буйло

3) “Рунь” Максіма Гарэцкага

4) “Васількі” Ядвігіна Ш.

5) “Родныя з’явы” Тараса Гушчы

A) усе варыянты

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) толькі 1

Г) 2, 4

Д) 3, 5

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 76

Заданне 26

Як вядома, у старабеларускім пісьменстве “ў” не ўжывалася. Толькі ў 1870 годзе мовазнавец П.А. Бяссонаў прапанаваў выкарыстоўваць літару ў для пазначэння адпаведнага гука ў беларускіх тэкстах. Якімі літарамі абазначалася “ў” у словах да 1870 года?

1) у       2) ф       3) в       4) ы       5) л       6) н       7) ы

A) 1, 2, 4

Б) 1, 3, 5

В) 2, 3, 5

Г) 2, 4, 6

Д) 3, 5, 7

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 76

Заданне 27

Вучні атрымалі заданне сабраць матэрыял для напісання творчай работы пра вызваленне Мінска ад фашысцкіх захопнікаў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Пятрок не змог знайсці звесткі на адно пытанне: у якім годзе сталіцы Беларусі Мінску было прысвоена ганаровае званне «Горад-герой»? Дапамажыце хлопчыку.

A) у 1945       Б) у 1954       В) у 1964       Г) у 1974       Д) у 1984

Правільны адказ: Г

Адказ удзельніка: Г

Прамежкавы вынік: 76 + 5 = 81

Заданне 28

Касцярэзы выразалі з косці грабяні, гузікі і шахматныя фігуркі, кавалі працавалі ў кузнях. А чым займаліся бондары?

A) майстравалі бочкі

Б) клалі печы

В) выраблялі ўпрыгожанні

Г) рабілі з гліны міскі, збаны

Д) шылі адзенне

Правільны адказ: А

Адказ удзельніка: А

Прамежкавы вынік: 81 + 4 = 85

Заданне 29

«Мой родны кут, як ты мне мілы!» – гэтыя словы Якуба Коласа сталі ўжо сёння … .

A) прымаўкай       Б) афарызмам       В) фразеалагізмам       Г) загадкай       Д) словазлучэннем

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: няма адказу

Прамежкавы вынік: 85

Заданне 30

Хто з вядомых старажытных філосафаў у свой час сказаў: «Я ведаю, што я нічога не ведаю»?

A) Гіпакрат       Б) Сакрат       В) Дэмакрыт       Г) Піфагор       Д) Геракліт

Правільны адказ: Б

Адказ удзельніка: Б

Прамежкавы вынік: 85 + 4 = 89


Канчатковы вынік: 89

Месца ў Беларусі: 1744

Месца ў вобласці: 253

Месца ў раене: 9

Месца ў школе: 3

Удзельнік атрымлівае пасведчанне i "прыз для ўсіх".


uparrow