Заданне 1
|
Дадзены ўстойлівыя звароты:
1) гнуць у … пагібелі
2) сагнаць … патоў
3) на … словы
Якія лічэбнікі прапушчаны ў выразах?
а) два б) тры в) чатыры г) пяць д) сем
A) 1-а, 2-б, 3-в
Б) 1-б, 2-а, 3-г
В) 1-в, 2-г, 3-а
Г) 1-д, 2-в, 3-б
Д) 1-б, 2-д, 3-а
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 30 + 3 = 33
|
Заданне 2
|
Словазлучэнні падзяляюцца на іменныя, дзеяслоўныя, прыслоўныя ў залежнасці ад таго, якой часцінай мовы з’яўляецца галоўнае слова. Выберыце з прапанаваных іменныя словазлучэнні.
1) мокры ад дажду
2) першы ад дарогі
3) засеяны жытам
4) далёка ў лесе
A) усе словазлучэнні
Б) няма такіх словазлучэнняў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 33 + 4 = 37
|
Заданне 3
|
Якія з наступных функцый выконвае сказ?
1) камунікатыўную 2) інфармацыйную 3) назыўную 4) тэкстаўтваральную 5) функцыю ўздзеяння
A) усе дадзеныя функцыі
Б) няма такіх функцый
В) 1, 2
Г) 2, 4
Д) 3, 5
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 37 - 1.25 = 35.75
|
Заданне 4
|
У якім сказе з дадзеных на месцы пропуску коска не ставіцца?
1. Навокал быў густы травяністы луг_ усыпаны расою.
2. Недзе пад поўнач пасыпаў сняжок_ густы і сухі.
3. Працяты марозам_ снег скрыпеў пад нагамі.
A) ва ўсіх сказах
Б) няма такіх сказаў
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 35.75 + 5 = 40.75
|
Заданне 5
|
Дадзены словы з польскай мовы: 1) nос; 2) żyć; 3) jeden; 4) ziemia. Падбярыце беларускія адпаведнікі: а) адзін; б) жыць; в) ноч; г) зямля.
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г
Б) 1-б, 2-в, 3-г, 4-а
В) 1-в, 2-б, 3-а, 4-г
Г) 1-г, 2-а, 3-б, 4-в
Д) 1-а, 2-г, 3-в, 4-б
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 40.75 + 3 = 43.75
|
Заданне 6
|
Вызначце тып дадзенага сказа.
Ноч прыйшла да зямлі на спатканне, захад скончыў агнём палаць, і дубы ў малочным тумане веліканамі ціха стаяць (У. Караткевіч).
A) просты сказ
Б) складаназлучаны сказ
В) складаназалежны сказ
Г) бяззлучнікавы складаны сказ
Д) складаны сказ з рознымі відамі сувязі
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 43.75 + 4 = 47.75
|
Заданне 7
|
Устанавіце адпаведнасць паміж словамі-прафесіяналізмамі і прадстаўнікамі прафесій ці сфер дзейнасці, хто выкарыстоўвае гэтыя словы.
1) выключыць 2) ляп 3) ход канём 4) задраіць
а) марак б) электратэхнік в) журналіст г) шахматыст
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г
Б) 1-б, 2-в, 3-г, 4-а
В) 1-в, 2-а, 3-б, 4-г
Г) 1-г, 2-б, 3-а, 4-в
Д) 1-б, 2-г, 3-в, 4-а
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 47.75 + 3 = 50.75
|
Заданне 8
|
У якім слове на месцы пропуску напішаце літару о?
1) св..еасаблівы 2) н..ваўтарэнне 3) н..ваеўрапейскі
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) у 1
Г) у 2
Д) у 3
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 50.75 + 3 = 53.75
|
Заданне 9
|
У якім (ці якіх) з прапанаваных сказаў на месцы пропуску неабходна паставіць коску?
1. Лезучы ў нерат_ не пройдзеш уперад.
2. Ідучы па кладачцы_ на бакі не глядзі.
3. Едучы бачком_ ні з кім не зачэпішся.
A) ва ўсіх сказах
Б) няма такіх сказаў
В) у 1, 3
Г) у 2
Д) у 3
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 53.75 - 1.25 = 52.5
|
Заданне 10
|
Выберыце з дадзеных словазлучэнне, у якім выдзеленыя словы з’яўляюцца амонімамі.
1) зборка аўтамабіля – зборка на сукенцы
2) прайшлі гады – прайшлі рабочыя
3) плошча прамаваугольніка – плошча ў цэнтры горада
A) усе словазлучэнні
Б) няма такіх словазлучэнняў
В) 1
Г) 2
Д) 3
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 52.5 - 1.25 = 51.25
|
Заданне 11
|
У якім (ці якіх) з наступных сказаў на месцы пропуску працяжнік не ставіцца?
1. Нашы азёры _ вялікія і светлыя.
2. Страшэнны штукар і свавольнік _ гэты Нёман.
3. Возера ў сонечны дзень _ нібы люстэрка.
A) ва ўсіх сказах
Б) няма такіх сказаў
В) у 1
Г) у 2, 3
Д) у 3
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 51.25 - 1.25 = 50
|
Заданне 12
|
Выберыце словы, у якіх на месцы пропуску напішаце літару -ы.
1) за..граць 2) супер..нтэлект 3) с..граць 4) з..мправізаваць
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 50 + 3 = 53
|
Заданне 13
|
Дадзены ўстойлівыя спалучэнні: 1) застаўся як … на мялі; 2) стройны як … ліванскі; 3) махае рукамі як … . Якія назоўнікі прапушчаны? Падбярыце правільныя варыянты: а) млын; б) рак; в) кедр.
A) 1-а, 2-б, 3-в
Б) 1-а, 2-в, 3-б
В) 1-б, 2-а, 3-в
Г) 1-б, 2-в, 3-а
Д) 1-в, 2-а, 3-б
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 53 + 4 = 57
|
Заданне 14
|
Вы ведаеце раздзелы мовы: 1) фанетыка; 2) лексіка; 3) марфалогія; 4) сінтаксіс. Вызначце адпаведнасць з вывучаемымі ў іх паняццямі: а) службовыя часціны мовы; б) дыялектызмы; в) злучнік; г) азванчэнне.
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г
Б) 1-б, 2-в, 3-г, 4-а
В) 1-в, 2-а, 3-б, 4-г
Г) 1-г, 2-б, 3-а, 4-в
Д) 1-а, 2-г, 3-в, 4-б
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 57 + 3 = 60
|
Заданне 15
|
Вызначце правільна напісаныя лічэбнікі.
1) дзесяцімільённы 2) тышча сто дваццаць 3) пяцьдзясят 4) шасцьюдзесяцью 5) абедзьве
A) усе лічэбнікі
Б) няма такіх лічэбнікаў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 60 + 4 = 64
|
Заданне 16
|
Вызначце, у якіх словазлучэннях прыназоўнікі выражаюць аб’ектныя адносіны.
1) сукенка з шоўку
2) трымацца за парэнчы
3) адносіцца да прыроды
4) дом на два паверхі
A) ва ўсіх словазлучэннях
Б) няма такіх словазлучэнняў
В) у 1, 2
Г) у 2, 3
Д) у 3, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 64 + 5 = 69
|
Заданне 17
|
Колькі слоў з [ш] у народным выслоўі?
Горш, калі баішся: і ліха не мінеш, і надрыжышся.
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 69 + 5 = 74
|
Заданне 18
|
Дадзены словы: 1) капуста; 2) касьба; 3) шчасце; 4) сціхаюць. Вызначце словы, у якіх усе зычныя гукі глухія.
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 74 + 4 = 78
|
Заданне 19
|
Вымаўленне якіх слоў з дадзеных не супадае з напісаннем?
1) праменьчык 2) на кладцы 3) зжаліцца
A) усіх слоў
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 78 - 1 = 77
|
Заданне 20
|
Дабрачынная дзейнасць, аказанне дапамогі бедным і тым, хто мае ў чым-небудзь патрэбу, іх апекаванне – гэта … .
A) філантрȯпія Б) філатэлія В) філігрань Г) філафанія Д) філуменія
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: А
|
Прамежкавы вынік: 77 + 3 = 80
|
Заданне 21
|
Выберыце патрэбныя варыянты. Паводле сферы ўжывання этыкетныя формулы падзяляюцца на … .
1) нейтральныя 2) афіцыйныя 3) размоўныя
A) усе варыянты
Б) няма такіх варыянтаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: А
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 80 - 1.25 = 78.75
|
Заданне 22
|
Вызначце з прапанаваных слова(-ы), утвораныя прыставачна-суфіксальным спосабам.
1) скульптар 2) выпраўленне 3) прывабны
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1
Г) 2, 3
Д) 3
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 78.75 - 1 = 77.75
|
Заданне 23
|
Выберыце з дадзеных толькі нескланяльныя назоўнікі.
1) кашнэ 2) кафля 3) калібры 4) домна 5) ланч
A) усе назоўнікі
Б) няма такіх назоўнікаў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 77.75 + 3 = 80.75
|
Заданне 24
|
Суаднясіце прозвішчы вядомых беларускіх мастакоў слова і месца іх нараджэння.
1) Іван Навуменка 2) Іван Чыгрынаў 3) Максім Танк 4) Віктар Карамазаў
а) горад Чэрыкаў б) вёска Пількаўшчына в) горад Васілевічы г) вёска Вялікі Бор
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г
Б) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в
В) 1-б, 2-в, 3-а, 4-г
Г) 1-в, 2-г, 3-б, 4-а
Д) 1-г, 2-а, 3-в, 4-б
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 80.75 + 3 = 83.75
|
Заданне 25
|
Як называецца мастацкі прыём прымяншэння велічыні, сілы прадмета ці з’явы, падзеі?
A) гіпербала Б) літота В) адухаўленне Г) параўнанне Д) метафара
|
Правільны адказ: Б
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 83.75 + 3 = 86.75
|
Заданне 26
|
Выберыце з дадзеных прыметнікі, якія супадаюць у значэнні ‘які мае адносіны да балота, уласцівы балоту’, але розняцца стылістычна.
1) балаця́ністы 2) балаця́ны 3) бало́тны 4) бало́цісты
A) 1, 2 Б) 1, 3 В) 1, 4 Г) 2, 3 Д) 3, 4
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Д
|
Прамежкавы вынік: 86.75 - 1.25 = 85.5
|
Заданне 27
|
У старажытных рымлян назва першага дня месяца была – … .
A) нядзеля Б) панядзелак В) календы Г) канікулы Д) адпачынак
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 85.5 + 4 = 89.5
|
Заданне 28
|
Закончыце выраз.
Адвербалізацыя – гэта пераход іншых часін мовы ў … .
A) назоўнікі Б) прыметнікі В) займеннікі Г) прыслоўі Д) дзеясловы
|
Правільны адказ: Г
|
Адказ удзельніка: Г
|
Прамежкавы вынік: 89.5 + 4 = 93.5
|
Заданне 29
|
Выберыце крылатыя выразы, аўтары якіх названы правільна.
1. “У родным краі ёсць крыніца жывой вады…” (М. Танк).
2. “Палеткі мудрасці народаў – кнігі” (Д. Бічэль).
3. “Рукапісы не гараць” (М. Булгакаў).
A) усе выразы
Б) няма такіх выразаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
|
Правільны адказ: Д
|
Адказ удзельніка: Б
|
Прамежкавы вынік: 93.5 - 1.25 = 92.25
|
Заданне 30
|
Усе ведаюць беларускую мастачку слова Эдзі Агняцвет. Дарэчы, у свой час псеўданім Агняцвет даў Янка Купала, якому 16-гадовая Эдзі прынесла пачытаць свае вершы. Паэт, калі аддаваў назад творы, сказаў: “Ты сама, як агняцвет (так у народзе называлі купальскую кветку)!” Якое сапраўднае прозвішча паэткі?
A) Аколава Б) Галіноўская В) Каган Г) Арабей Д) Маеўская
|
Правільны адказ: В
|
Адказ удзельніка: В
|
Прамежкавы вынік: 92.25 + 4 = 96.25