ЗАДАНИЕ 1Якія назоўнікі напісаны правільна?
1) мініметр 2) мінімода 3) міні-цэнтр 4) флэш-дыск |
ЗАДАНИЕ 2Вучні запісвалі спалучэнні слоў: Цімох – Свята працы, Васева дапамога; Ігнат – Нобелеўская прэмія, берталетава соль; Міхась – Герой працы, дамоклаў меч.
Хто з вучняў зрабіў правільны запіс? |
ЗАДАНИЕ 3Дэкаратыўная кустовая расліна з блакітна-ліловымі або белымі пахучымі кветкамі, якія ўтвараюць вялікія суквецці, называецца … |
ЗАДАНИЕ 4Колькі прыслоўяў ужыта ў вершаванай загадцы Міхася Пазнякова? Не спіць удзень, Працуе ўночы. То свішча моцна, То шапоча. Адчыніць фортку, Хмары згоніць, Улетку Водарам спалоніць. |
ЗАДАНИЕ 5Вялікая скрынка з векам, якая ў даўніну служыла для захоўвання адзення, тканіны, каштоўнасцей, называецца … |
ЗАДАНИЕ 6Які займеннік з дадзеных не адносіцца да разраду няпэўных?
1) сёе-тое 2) штось 3) каторы |
ЗАДАНИЕ 7Якія з прапанаваных спалучэнняў слоў з’яўляюцца словазлучэннямі?
1) радасць і задавальненне
2) найбольш верагодна
3) нейкі нецікавы
4) давайце сябраваць |
ЗАДАНИЕ 8Алітарацыя – гэта … . |
ЗАДАНИЕ 9Выберыце з дадзеных азначэнняў функцыі мовы:
1) камунікатыўная 2) этнічная 3) пазнавальная 4) экспрэсіўная 5) намінатыўная 6) акумулятыўная 7) мастацкая 8) апелятыўная |
ЗАДАНИЕ 10У паэме «Новая зямля» Якуб Колас адзін з раздзелаў пачынае радкамі:
Дзень быў святы.
Яшчэ ад рання
… пякліся на сняданне.
Што гападыня пякла на сняданне? |
|